Электрамагнітнае поле складаецца з электрычнага і магнітнага палёў. Разьбіцьцё на электрычнае і магнітнае палі зьяўляецца ўмоўным і залежыць ад сыстэмы адліку, у якой ажыцьцяўляецца.
Электрамагнітнае поле (і ягоная эвалюцыя ў часе) у клясычным набліжэньні апісваецца раўнаньнямі Макўэла.
Квантавыя ўласьцівасьці электрамагнітнага поля апісваюцца квантавай электрадынамікай.