Эскіз
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/57/Frans_Koppelaar_-_Lions.jpg/200px-Frans_Koppelaar_-_Lions.jpg)
Эскіз (па-француску: esquisse) — папярэдні накід, які фіксуе задуму мастацкага твора, збудаваньня, мэханізма або асобнай ягонай часткі. Эскіз ёсьць хутка выкананы свабодны малюнак, які не зьяўляецца гатовай працай, часта складаецца з мноства перакрыжавальных лініяў.
Эскізы дазваляюць мастаку зрабіць накіды й паспрабаваць іншыя ідэі, перш чым ўвасабляць іх у жывапісе. Аловак або пастэль больш ужывальныя для эскізаў з-за абмежаваньняў у часе, але хутка зроблены накід акварэлі ці нават хутка змадэляваны макет з гліны або мяккага воску можа таксама лічыцца эскізам ў больш шырокім значэньні слова. Графітныя алоўкі параўнальна новае вынаходзтва. Мастакі эпохі Рэнесансу рабілі эскізы, выкарыстоўваючы срэбнае пяро на спэцыяльна падрыхтаванай паперы.
Глядзіце таксама
- Падмалёўка
Вонкавыя спасылкі
Эскіз — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
![]() |
Гэта — накід артыкула пра мастацтва. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |