Юры Улуатс
Юры Улуатс | |
па-эстонску: Jüri Uluots | |
20 чэрвеня 1940 — 9 студзеня 1945 | |
Папярэднік | Канстантын Пятс |
Наступнік | Аўгуст Рэй[d] |
12 кастрычніка 1939 — 20 чэрвеня 1940 | |
Папярэднік | Каарэл Ээнпалу[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
13 студзеня 1890[1][2] |
Памёр: |
9 студзеня 1945[3] (54 гады) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Юры Улуатс (па-эстонску: Jüri Uluots; 13 студзеня 1890 — 9 студзеня 1945) — эстонскі палітык, апошні прэм’ер-міністар незалежнай Эстоніі да яе далучэньня да СССР, пасьля чаго — в.а. Прэзыдэнта Эстоніі ў выгнаньні. Кіраўнік Ураду Эстоніі ў эміграцыі. Быў таксама вядомы як адвакат.
Жыцьцяпіс
Вывучаў права ў Санкт-Пецярбургскім унівэрсытэце (1910—1918). Пасьля гэтага выкладаў рымскае права і эстонскае права ў Тартускім унівэрсытэце да 1944 году. Быў таксама рэдактарам газэт «Кая» (эст. «Kaja») 1919—1920 і «Постымеес» (1937—1938). У 1938 годзе стаў адным з першых 12 акадэмікаў, прызначаных у зноў створаную Акадэмію навук Эстоніі[4].
Быў дэпутатам Рыйгікогу ў 1920—1926 і ў 1929—1932 гг. Займаў пасаду прэм’ер-міністра краіны з 1938 па чэрвень 1940 году. Пасьля фармаваньня марыянэткавага прасавецкага ўраду Эстоніі на чале з Варэсам, які падпарадкоўваўся Маскве і не прызнаваўся ніводнай дзяржавай акрамя СССР і нацысцкай Нямеччынай, і пасьля арышту прэзыдэнта Канстантына Пятса, стаў па канстытуцыі выконваючым абавязкі прэзыдэнту Эстоніі.
Пасьля акупацыі Эстоніі нацысцкай Нямеччынай у 1941 годзе ў ходзе Другой сусьветнай вайны супрацоўнічаў з акупацыйнай адміністрацыяй Х. Мяэ. У 1944 годзе ў якасьці кіраўніка прыняў удзел у дзейнасьці Эстонскага Нацыянальнага камітэтау, створанага пры згодзе акупацыйных уладаў. У пачатку 1944 году публічна заклікаў эстонцаў уступаць у эстонскія падразьдзяленьні нямецакай арміі (20-я дывізія СС) для абароны Эстоніі ад Чырвонай Арміі.
Разам з некаторымі міністрамі Юры Улуатс зьехаў у Стакгольм, дзе ўрад у выгнаньні працягваў дзейнічаць да афіцыйнай перадачы паўнамоцтваў прэзыдэнту незалежнай Эстоніі Ленарту Меры ў 1992 годзе. Пасьля прыбыцьця ў Швэцыю Улуатс памёр ад раку жоўцевага пузыра.
Парэшткі Юры Улуоатса былі эксгумаваныя 12 траўня 2008 году на лясных могілках у Стакгольме і, разам з парэшткамі яго жонкі і сына, дастаўленыя са Швеэцыі ў Эстонію, дзе былі перапахаваныя на могілках вёскі Кірбла[5] у Заходняй Эстоніі 31 жніўня 2008 году.
Увайшоў у складзены ў 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасаваньня сьпіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагодзьдзя[6].
Крыніцы
- ^ а б в г Deutsche Nationalbibliothek Record #101525923 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ а б Bibliothèque nationale de France Jüri Uluots // data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б Jüri Uluots // Eesti biograafiline andmebaas ISIK (эст.)
- ^ Кароткая гісторыя Эстонскай акадэміі навук Архіўная копія ад 2018-01-01 г.
- ^ Царква Кірбла Праверана 2016-06-13 г. Архіўная копія ад 2016-06-24 г.
- ^ Sajandi sada Eesti suurkuju / Koostanud Tiit Kändler. — Tallinn: Eesti Entsüklopeediakirjastus, 2002. — 216 lk. ISBN 998570102X.
|