Яганэс Дале

Яганэс Дале Біятлён
Агульная інфармацыя
Грамадзянства
Нарадзіўся 23 траўня 1997(1997-05-23)[1][2] (27 гадоў)
Кубак сьвету
(у тым ліку Алімпійскія гульні)
Перамог 10
Подыюмаў 29
Мэдалі
Чэмпіянат сьвету
Срэбра Антгольц-Антэрсэльва-2020 Эстафэта
Срэбра Паклюка-2021 Мас-старт
Бронза Паклюка-2021 Індывідуальная

Яга́нэс Да́ле-Шэ́ўдал (па-нарвэску: Johannes Dale-Skjevdal) — нарвэскі біятляніст.

Кар’ера

Першыя посьпехі прыйшлі да біятляніста на юніёрскім узроўні ў 2017 годзе. У сэзоне 2018—2019 гадоў Дале пераможна дэбютаваў на Кубку ІБУ ў Рыднаў, здабыўшы перамогу ў спрынце і гонку перасьледу. Пасьля гэтых посьпехаў адразу ж пачаў спаборнічаць на Кубку сьвету. Першая гонка нарвэжца ў гэтым турніры прыпала на спрынтарскую гонку ў чэскім Новэ-Месьце 20 сьнежня 2018 году, дзе ў дэбюце спартовец заняў 15-е месца[3][4]. У гэтым сэзоне працягнуў чаргаваць свае выступы на Кубку сьвету і Кубку ІБУ.

З сэзону 2019—2020 гадоў на сталай аснове ўвайшоў у склад зборнай Нарвэгіі і здолеў перамагчы з сваімі таварышамі па камандзе ў трох эстафэтных гонках на Кубку сьвету. Гэтак 8 сьнежня 2019 году ён атрымаў сваю першую перамогу на Кубку сьвету ў эстафэце, выступаючы за нарвэскую зборную разам з Эрленам Б’ёнтэгарам, Тар’ем Бё і Яганэсам Тынэсам Бё. У студзені 2020 году ў масавым старце ў Обэргафе фінішаваў на найлепшай для сябе пазыцыі ў гонцы Кубка сьвету, дзе спартовец быў чацьвертым. Увайшоў у склад нарвэскай каманды на чэмпіянат сьвету 2020 году. На чэмпіянаце трапіў у 10 найлепшых у масавым старце і індывідуальнай гонцы, а таксама стаў срэбным прызэрам у мужчынскай эстафэце. Сваю першую перамогу ў індывідуальным заліку Кубка сьвету атрымаў 11 сьнежня 2020 году ў спрынце на 10 км у Гохфільцэне.

Наступныя сэзоны таксама чаргаваў выступы як на Кубку сьвету, гэтак і на Кубку ІБУ. У пачатку 2022 году ў Ленцэргайдэ двойчы ўздымаўся на подыюм, здабыўшы перамогу ў спрынце і празь некалькі дзён у масавым старце. У Кубку сьвету 2023—2024 гадоў меў неблагія выступы, здабыўшы перамогу ў Рупольдынгу ў гонцы перасьледу. А крыху пазьней забясьпечыў зборнай перамогу ў эстафэце разам з Стурлям Гольм Легрэйдам, Тар’ем Бё і Вэтле Шостадам Крыстыянсэнам. У выніку на канец сэзону фінішаваў трэцім у агульным заліку. У канцы сьнежня 2024 і пачатку 2025 году здабыў некалькі перамог у гонках Кубка ІБУ.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі