Ян VIII (папа рымскі)
па-лацінску: Ioannes PP. VIII | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 820 |
Памёр | 16 сьнежня 882[2] |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[3] |
Заняткі | каталіцкі сьвятар, пісьменьнік |
Ян VIII (па-лацінску: Ioannes PP. VIII; памёр 16 сьнежня 882) — папа рымскі і кіраўнік Папскай дзяржавы з 14 сьнежня 872 году па сваю сьмерць. Лічыцца адным з самых актыўных і здольных папаў IX стагодзьдзя.
Ян прысьвяціў значную частку свайго папства спробам спыніць заваёву мусульманаў поўдню Італіі і іхнае прасоўваньне на поўнач. Калі ягоныя намаганьні атрымаць дапамогу альбо ад франкаў, альбо ад бізантыйцаў трывалі няўдачу, Ян умацаваў Рым. Ён падтрымаў Мятода ў ягонай місіі прасоўваньня асьветы сярод славянаў, абараніўшы яго ад каралінскіх кіраўнікоў і баварскага духавенства, і дазволіўшы пераклад Бібліі на славянскую мову. Ян таксама дыпляматычна прызнаў герцагства Харватыі і разьвязаў канфлікт Фотыевай схізмы. Пантыфікат Яна скончыўся ягоным забойствам, і папства стала значна слабейшым пасьля гэтага.
Крыніцы
- ^ а б Union List of Artist Names (анг.) — 2015.
- ^ autori vari Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
Вонкавыя спасылкі
- Ян VIII. Catholic Encyclopedia.