Ян Завіша

Ян Завіша
Ян Завіша. Невядомы мастак, XVII ст.
Ян Завіша. Невядомы мастак, XVII ст.

Герб «Лебедзь»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1550
Памёр 1626[1]
Пахаваны
Род Завішы
Бацькі Ян Завіша[d]
Дзеці Мікалай Завіша
Дзейнасьць палітык
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Завіша (неадназначнасьць).

Ян Заві́ша (каля 1550—1626) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падкаморы лідзкі (з 1593), ваявода амсьціслаўскі (з 1596) і віцебскі (з 1599).

Быў старостам сураскім (з 1599)[2].

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Завішаў гербу «Лебедзь», першы сын Яна.

У 1609 фундаваў драўляны касьцёл у імя Міхала Арханёла ў Белагрудзе Лідзкага павету. Перадаў яму фальварак Мядзёўшчыну з 8 валокамі ворыва, вёску Янаўляны з 10 валокамі ворыва і падданымі, невялікі лясок, луг над Дзітвой, права лоўлі рыбы на Дзітве і 10 коп літоўскіх грошаў штогод зь Белагрудзкага двара на ксяндза і кантараў з забавязаньнем праводзіць дзьве штотыднёвыя імшы[3].

Аўтар лістоў да жыхароў Віцебску (сакавік 1621), закліканых папярэдзіць паўтор бунтаў супраць уладыкі Язафата Кунцэвіча[4].

У шлюбе з Анастасіяй з Трызнаў меў сына Мікалая[5].

Крыніцы

  1. ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 88.
  2. ^ Насевіч В. Завішы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 639.
  3. ^ Суднік С. Інвентар фундушу Белагрудскага Рымска-каталіцкага парафіяльнага касцёла // «Лідскі летапісец» № 42.
  4. ^ Вернікоўская А. Супраціў праваслаўнага насельніцтва Полацкай епархіі ўвядзенню уніі // Беларускі гістарычны агляд. Т. 8. Сш. 1—2. 2001.
  5. ^ Насевіч В. Завішы // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 394.

Літаратура