Ян Канты Любанскі
Ян Канты Любанскі | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 1820 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 15 жніўня 1884 |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Занятак | банкір |
Бацька | Ян Любанскі[d] |
Маці | Станіслава Тэкля з Прушынскіх[d] |
Дзеці | Яўстах Любанскі[d] і Аляксандр Янавіч Любанскі[d] |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1f/POL_COA_Grzyma%C5%82a.svg/220px-POL_COA_Grzyma%C5%82a.svg.png)
Ян Канты Любанскі (па-польску: Jan Kanty Lubański, 1820, маёнтак Любань, цяпер Вялейскі раён — 15 жніўня 1882, тамсама) — буйны земляўласьнік, уладальнік маёнтку Любань, банкір, грамадзкі дзеяч і філянтроп, маршалак шляхты ашмянскай. З роду гербу Гжымала (па-польску: Grzymała)
Жыцьцяпіс
Вучыўся ў Мітаве, потым у Бэрліне. Калі яму ня споўнілася яшчэ 20-ці год, памёрлі яго бацькі і ён вымушаны быў вярнуцца ў родны маёнтак Любань. З 1852 па 1859 год быў маршалкам шляхты ашмянскай, у 1872 годзе абраны дырэктарам Зямянскага банку ў Вільне, таксама выконваў функцыі дырэктара Віленскага Гандлёвага банку. Быў паважаны за актыўную грамадзкую дзейнасьць і філянтропію, а таксама — як абаронца шляхецкай уласнасьці земскай.
Памёр 15 жніўня 1884 году ў сваім маёнтку Любань. Пахаваны ў сямейным склепе на старых каталіцкіх могілках (Гарадзішча), каля Вялейкі.
Сям’я
- Бацькі: Ян Любанскі і Тэкля (з Прушынскіх) Любанская.
- Жонка: Аляксандра Сулістроўская.
- Дзеці: Аляксандар Ян Любанскі (спадчыньнік маёнтку Любань, галоўны фундатар пабудовы касьцёлу ў Вялейцы) і Яўстах Любанскі (уладальнік Лошыцкага маёнтку (зараз ўскраіна Менску) і чалец камітэту па будаўніцтве касьцёла Сьвятога Сымона і Сьвятой Алены ў Менску).
Літаратура
- Jan Kanty Lubański (Wspomnienie pośmiertne), „Tygodnik Ilustrowany” 1884, nr 97, s. 289–290.