11 чэрвеня

чэрвень
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30            
2025 год
Усе дні

11 чэ́рвеня — 162-і дзень году (163-і ў высакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 203 дні.

Падзеі

Нараджэньні

  • 1811 — Вісарыён Бялінскі, расейскі літаратурны крытык, публіцыст, філёзаф і дэмакрат
  • 1857 — Антоні Грабоўскі, польскі інжынэр, адзін зь першых паэтаў эспэранта
  • 1864 — Рыхард Штраўс (Richard Strauss), нямецкі кампазытар і дырыгент
  • 1899 — Кавабата Ясунарыа, японскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1968 году
  • 1910 — Жак-Іў Кусто (Jacques-Yves Cousteau), францускі акіянограф, вынаходнік аквалянга
  • 1910 — Карміна Копала (Carmine Coppola), амэрыканскі кампазытар, дырыгент, бацька Фрэнсіса Форда Копалы (Francis Ford Coppola)
  • 1931 — Уладзімер Мацюхін, беларускі фізыёляг і біяфізык
  • 1951 — Бідзіна Рэвазавіч Чхеідзэ, грузінскі актор, кінарэжысэр і сцэнарыст
  • 1954 — Алаіз Лёзэр, прыёр экумэнічнай супольнасьці Тэзэ
  • 1958 — Міраслава Шафранкава, чэская акторка
  • 1958 — Г’ю Лоры, ангельскі актор, комік, пісьменьнік, музыка й рэжысэр
  • 1970 — Веня Дыркін (сапраўднае імя Аляксандар Літвінаў), расейскі бард, паэт, музыка
  • 1985 — Дзьмітры Калдун, беларускі сьпявак, пераможца праекту Першага Каналу «Фабрыка Зорак-6»
  • 1990 — Крыстоф Лемэтр, францускі бягун-спрынтар, трохразовы чэмпіён Эўропы
  • 1994 — Івана Бакера, гішпанская кінаакторка

Сьмерці

  • 1488 — Джэймз III, кароль Шатляндыі
  • 1923 — Язэп Булак-Балаховіч, беларускі вайсковы дзяяч
  • 1961 — Лука (Война - Ясянецкі), архіяпіскап Рускай праваслаўнай царквы, хірург, пісьменьнік; праваслаўны сьвяты, беларус паводле паходжаньня.
  • 1979 — Джон Ўэйн, амэрыканскі актор, якога звалі каралём вэстэрна
  • 2011 — Віталь Сіліцкі, беларускі палітоляг, дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS)
  • 2022Мікалай Дудчанка, харэограф, рэжысэр, сцэнарыст, пэдагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі

Сьвяты

  • Дзень Камехамехі, сьвята ў гонар першага караля Гаваяў

11 чэрвенясховішча мультымэдыйных матэрыялаў