28 кастрычніка

кастрычнік
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      
2024 год
Усе дні

28 кастры́чніка — 302-і дзень году (301-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 65 дзён.

Падзеі

  • 312імпэратар рымскі Канстантын пры Мульвійскім мосьце убачыў у небе крыж з надпісам «З тым пераможаш!»
  • 1523 — у Кракаве выйшла з друку паэма Міколы Гусоўскага «Песьня пра зубра» — хрэстаматыйны твор беларускае літаратуры Сярэднявечча
  • 1886 — у Нью-Ёрку адбылося адкрыцьцё «Статуі Свабоды»
  • 1919Кангрэс ЗША ўхваліў «сухі закон»
  • 1923 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Змаганьне»
  • 1925 — утварэньне Пінскае дыяцэзіі
  • 1939 — у Беластоку пачаў працу Народны Сход Заходняй Беларусі, які прыняў Дэклярацыю пра ўключэньне Заходняе Беларусі ў склад БССР. Папярэднічалі сходу выбары, на якіх былі абраныя 926 дэпутатаў. Народны сход меў фармальны характар, бо праводзіўся пад поўным кантролем уладаў, хоць і спрычыніўся да аб’яднаньня беларускага народу ў адно дзяржаўнае ўтварэньне.
  • 1945 — вакол Камсамольскага возера ў Менску быў закладзены парк Перамогі
  • 1999 — у Беларусі была заснаваная Археаграфічная камісія, задача якой — зьбіраць і вывучаць старажытныя архіўныя дакумэнты. Сваімі папярэдніцамі новая арганізацыя называе Віленскую Археаграфічную камісію, якая працавала ў 19 стагодзьдзі, і Археаграфічную камісію пры Інстытуце беларускае культуры, што была створаная ў Менску ў 1927 годзе, але праіснавала нядоўга. Галоўная праблема сёньняшняй камісіі — гэта недаступнасьць многіх архіваў, у першую чаргу — архіву КДБ, дзе хаваюцца многія таямніцы беларускай гісторыі савецкага пэрыяду.

Нараджэньні

Сьмерці

Сьвяты

  • Сьцяг Зямлі Міжнародны дзень анімацыі
  • Украіна Украіна, Дзень вызваленьня Ўкраіны ад фашысцкіх захопнікаў
  • Чэхія Чэхія, Дзень узьнікненьня незалежнай Чэхаславацкай рэспублікі

28 кастрычнікасховішча мультымэдыйных матэрыялаў