Lotus Domino Server

Lotus Domino Server
Распрацоўка IBM
Апошняя вэрсія 9.0.2
Напісаны на C++, Java
АС Linux, AIX, Windows, Solaris
Тып Сэрвэрнае праграмнае забесьпячэньне
Ліцэнзія прапрыетарная
Афіцыйная старонка www-01.ibm.com/software/lotus/

Lotus Domino Server — апраграмаваньне кампаніі IBM, сэрвэрная частка праграмнага прадукту IBM Notes.

Функцыі

Сэрвэр праграмаў сыстэмы Lotus Notes уяўляе шэраг сэрвісаў: СКБД, сэрвэр каталёгаў, паштовы сэрвэр, web-сэрвэр, collaboration і можа выкарыстоўвацца для стварэньня карпаратыўных сыстэмаў электроннага дакумэнтазвароту, калектыўнай працы й іншых праграмных модуляў. Domino Server мае ў сваім складзе наступныя модулі: паштовы сэрвэр, http-сэрвэр, сэрвэр базы зьвестак. Апошняя вэрсія сэрвэру — Domino 9.0 Social Edition — уключае ў сябе прынцыпова новыя магчымасьці.

Функцыянал IBM Notes and Domino 9.0 Social Edition:

  • непасрэдны доступ з паштовага кліенту да бізнэс-праграмаў, сацыяльных сетак, электроннай пошты, календару;
  • праца ў любым месцы з дапамогай абраных партатыўных прыладаў. Існуе магчымасьць нават працаваць з электроннай поштай і праграмамі без падключэньня да сэрвэру;
  • падключэньне да сваёй сеткі для выкарыстаньня калектыўных ведаў і хуткага пошуку неабходных людзей і інфармацыі;
  • сацыяльныя інструмэнты інтэграваныя ў працоўныя інтэрфэйсы, у тым ліку візытоўкі, інфармацыя аб прысутнасьці, імгненныя паведамленьні, web-канфэрэнцыі.

Гісторыя

Першапачаткова новы рэліз плятформы Lotus/Domino плянаваўся пад нумарам вэрсіі 8.5.4, але вялікая колькасьць тэхналягічных навінак прымусіла вытворцаў новай вэрсіі прысвоіць нумар 9.0. Асноўнай акалічнасьцю новай вэрсіі зьяўляецца тое, што яна сацыяльна накіраваная. У плятформе Notes 9.0 IBM імкнулася ўтварыць асяродак сацыяльных сетак, уключае вонкавыя праграмныя модулі[1].

Прадукты вонкавых вытворцаў

Комплексная бясьпека

  • Антывірус Trend Micro ScanMail для Lotus Domino
  • Антывірус BCC_MailProtect для IBM Lotus Domino
  • Антывірус Касьперскага для IBM Lotus Domino[2]
  • Антывірус Dr. Web для IBM Lotus Domino

Антыспамы

  • SpamSentinel ад MayFlower software[3]
  • Спам-фільтр у складзе антывіруса BCC_MailProtect для IBM Lotus Domino
  • Спам-фільтр у складзе антывіруса Dr. Web для IBM Lotus Domino
  • Спам-фільтр iTs-ASpam[4]
  • LotusAntispam — эфэктыўная барацьба са спамам[5]
  • Спам-фільтр BlackList-DNS ад yandex

Кіраваньне інфраструктурай

  • Teamstudio Unplugged — інтэграцыя з мабільнымі прыладамі
  • BCC_AdminTool — кіраваньне карыстальнікамі Lotus Domino
  • BCC_ClientGenie — сродак для кіраваньня наладкамі Lotus Notes

Вывад праграмных модуляў у Вэб

  • XPages Dynamic — хуткі вывад праграмных модуляў у Вэб без праграмаваньня[6]

Глядзіце таксама

  • IBM Notes
  • IBM Notes Client
  • Lotus Domino Designer
  • Lotus Sametime
  • Lotus Domino WorkFlow
  • Lotus LearningSpace
  • Lotus Symphony

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі