MPEG-1
MPEG-1 азначае групу стандартаў на лічбавы сьціск аўдыё і відэа, прынятую MPEG (па-ангельску: Moving Picture Experts Group — Групай экспэртаў у вобласьці відэа).
MPEG-1 відэа выкарыстоўваецца ў фармаце Video CD. MPEG-1 audio layer 3 — поўная назва фармату сьціску аўдыё MP3.
MPEG-1 складаецца зь некалькіх частак:
- Сынхранізацыя і мультыплексаваньне аўдыё і відэа (MPEG-1 Program Stream).
- кодэк для відэа з прагрэсіўнай разгорткай.
- кодэк для гуку. Стандарт MPEG-1 вызначае тры ўзроўні сьціску гуку.
- MP1 або MPEG-1 частка 3 узровень 1 (MPEG-1 Audio Layer 1)
- MP2 або MPEG-1 частка 3 узровень 2 (MPEG-1 Audio Layer 2)
- MP3 або MPEG-1 частка 3 узровень 3 (MPEG-1 Audio Layer 3)
- Працэдуры тэставаньня прадукцыйнасьці.
- Эталённае ПА (Reference software).
MPEG-1 відэа
MPEG-1 відэа быў зыходна распрацаваны з мэтай дасягнуць прымальнай якасьці для відэа на струменях 1,5 мэгабіту/c і разрозьненьні 352x240. Нягледзячы на тое, што MPEG-1 ужываецца для кадаваньня зь нізкім разрозьненьнем і нізкім bitrate’ам, стандарт дазваляе выкарыстаць любое разрозьненьне да 4095x4095. Большасьць рэалізацыяў распрацаваныя з улікам спэцыфікацыі Constrained Parameter Bitstream.
У цяперашні час MPEG-1 — найболей сумяшчальны фармат у сямействе MPEG — ён прайграваецца практычна на ўсіх кампутарах з VCD/DVD-прайгравальнікамі.
Самым буйным недахопам MPEG-1 відэа зьяўляецца падтрымка толькі прагрэсіўнае разгорткі. Гэты недахоп у свай час дапамог хутчэйшаму прызнаньню больш унівэрсальнага стандарту MPEG-2.
Глядзіце таксама
- JPEG
- JBIG
- AAC
Вонкавыя спасылкі
- Стандарт ISO/IEC JTC1/SC29/WG11 (чэрвень 1996)
|
|