Tux
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/af/Tux.png/220px-Tux.png)
Такс (па-ангельску: Tux; вымаўленьне: [tʌks]) — афіцыйны талісман апэрацыйнай сыстэмы Linux. Уяўляе сабой сядзячага задаволенага пінгвіна. Такс выкарыстоўваецца пераважна як лягатып Linux. Стварыць талісман Linux у выглядзе пінгвіна прапанаваў стваральнік апэрацыйнай сыстэмы Лінус Торвальдс. Лягатып талісману намаляваў Лары Юінг у 1996 годзе. Лінус Торвальдс ухваліў вэрсію Юінга. Мянушку «Такс» першым прапанаваў Джэймз Г’юз, які растлумачыў такую назву абрэвіятурай словаў «Torvalds UniX».