WinRAR — файлавы архіватар для Windows з высокай ступеньню сьцісканьня, зьяўляецца адным зь лепшых архіватараў паводле адпаведнасьці ступені сьцісканьня да хуткасьці працы.[2] Распаўсюджваецца паводле shareware-ліцэнзіі. Вэрсія для плятформы Pocket PC мае ліцэнзію Freeware.
Магчымасьць шыфраваньня архіваў з выкарыстаньне альгарытму AES (Advanced Encryption Standard) з даўжынёй ключа ў 128 батаў, пры гэтым у якасьці ключа шыфраваньня выкарыстоўваецца хэш пароля з выкарыстаньнем альгарытма SHA-1.
Магчымасьць работы з файламі памераў да 8,589 трлн (1012) гігабайтаў.
Стварэньне непарыўных, шматтомных архіваў, а таксама архіваў, якія распакоўваюцца самастойна.
Дадаваньне ў архівы дадатковай інфармацыі для аднаўленьня архіва ў выпадку яго пашкоджаньня, у тым ліку стварэньне адмысловых тамоў аднаўленьня, якія дазваляюць аднавіць шматтомны архіў пры пашкоджаньні частак з інфармацыяй.
Поўная падтрымка сыстэма NTFS і імёнаў файлаў у Юнікодзе.