(43) Арыядна
(43) Арыядна | |
---|---|
Адкрыццё | |
Першаадкрывальнік | Норман Погсан |
Месца выяўлення | Оксфард |
Дата выяўлення | 15 красавіка 1857 |
Эпанім | Арыядна |
Альтэрнатыўныя абазначэнні | A857 GA[1] |
Катэгорыя |
Галоўнае кольца (Сямейства Флоры) |
Арбітальныя характарыстыкі | |
JD 2456000.5 |
|
Эксцэнтрысітэт (e) | 0,1674427 |
Вялікая паўвось (a) |
329,654 млн км (2,2036001 а.а.) |
Перыгелій (q) |
274,456 млн км (1,8346233 а.а.) |
Афелій (Q) |
384,852 млн км (2,5725769 а.а.) |
Перыяд абарачэння (P) | 1 194,807 сут (3,271 г) |
Сярэдняя арбітальная скорасць | 19,923 км/с |
Схіленне (i) | 3,46710° |
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) | 264,89947° |
Аргумент перыгелія (ω) | 15,98699° |
Сярэдняя анамалія (M) | 74,69827° |
Фізічныя характарыстыкі[6] | |
Дыяметр |
65,88 км (IRAS) 95 × 60 × 50 км[2][3] |
Маса | 4,0×1017 кг |
Шчыльнасць | 2,700 г/см³[4] |
Паскарэнне свабоднага падзення на паверхні | 0,012 м/с² |
2-я касмічная скорасць | 0,034 км/с |
Перыяд вярчэння | 5,762 гадз[5] |
Спектральны клас | S (Sk) |
Бачная зорная велічыня | 8,8 — 13,42 m[7] |
Абсалютная зорная велічыня | 7,93m |
Альбеда | 0,2740 |
Сярэдняя тэмпература паверхні | 178 К (−95 °C) |
(43) Арыядна — няправільнай формы астэроід галоўнага пояса, які належыць да светлага спектральнага класа S і ўваходзіць у склад сямейства Флоры, з’яўляючыся другім па велічыні астэроідам у гэтым сямействе. Ён быў адкрыты 15 красавіка 1857 года англійскім астраномам Норманам Погсанам у Абсерваторыі Рэдкліфа, Англія і названы ў гонар Арыядны, дачкі крыцкага цара Мінаса і Пасіфаі, гераіні старажытнагрэчаскага міфа пра Тэсея і мінатаўра[8][9].
Апісанне
Астэроід уяўляе сабой прадаўгаватае, моцна выцягнутае цела (даўжыня амаль у два разы перавышае найменшы памер) і мае двухлопасцевую ці моцна вуглаватую форму[3]. Круціцца ў зваротным кірунку, хоць яго полюс звернуты амаль паралельна экліптыцы з экліптычнымі каардынатамі (β, λ) = (-15°, 253°) і хібнасцю 10 °[2]. Гэта дае нахіл восі каля 105 °. Максімальная бачная велічыня Арыядны роўная максімальнай бачнай велічыні Плутона. Па невядомых прычынах «Астэроід 43 Арыядна» быў уключаны ў спіс фундатараў касмічнага апарата НАСА Стардаст, які быў запісаны на мікрачыпе ўнутры апарата.
Гл. таксама
- Спіс астэроідаў (1—100)
- Класіфікацыі малых планет
Зноскі
- ↑ JPL Small-Body Database Праверана 16 кастрычніка 2023.
- ↑ а б Kaasalainen, M.; Torppa, J.; Piironen, J. (2002). "Models of Twenty Asteroids from Photometric Data" (PDF). Icarus. 159 (2): 369–395. Bibcode:2002Icar..159..369K. doi:10.1006/icar.2002.6907. Архівавана з арыгінала (PDF) 29 чэрвеня 2011. Праверана 1 снежня 2015.
- ↑ а б Tanga, P.; et al. (2003). "Asteroid observations with the Hubble Space Telescope" (PDF). Astronomy & Astrophysics. 401 (2): 733–741. Bibcode:2003A&A...401..733T. doi:10.1051/0004-6361:20030032.
{cite journal}
: Праверце|bibcode=
length (даведка) - ↑ Krasinsky, G. A.; et al. (2002). "Hidden Mass in the Asteroid Belt". Icarus. 158 (1): 98–105. Bibcode:2002Icar..158...98K. doi:10.1006/icar.2002.6837.
- ↑ PDS lightcurve data Архівавана 14 чэрвеня 2006.
- ↑ Asteroid Data Archive(недаступная спасылка). Planetary Science Institute. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2006. Праверана 3 лістапада 2008.
- ↑ AstDys (43) Ariadne Ephemerides . Department of Mathematics, University of Pisa, Italy. Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2012. Праверана 26 чэрвеня 2010.
- ↑ Lutz D. Schmadel, International Astronomical Union. Dictionary of Minor Planet Names. — 5-th Edition. — Berlin Heidelberg New-York: Springer-Verlag, 2003. — P. 19. — ISBN 3-540-00238-3.
- ↑ Міфы народаў свету. М., 1991-92. У 2 т. Т.1. С.103
Спасылкі
- База даных JPL НАСА па малых целах Сонечнай сістэмы (43)
- База даных MPC па малых целах Сонечнай сістэмы 43
- Мадэль формы, атрыманая з крывой бляску Архівавана 29 чэрвеня 2011.
- Двухлопасцевая мадэль формы ад крывой бляску Хабла
- Арыядна, планета // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.