У чэрвені 2010 года Нода становіцца міністрам фінансаў Японіі, замяніўшы на гэтым пасту Наота Кана. Напачатку сваёй працы Нода быў вядомы як рэфарматар, які крытыкаваў дзейнасць тагачаснага генеральнага сакратара Ліберальна-дэмакратычнай партыі ЯпонііІціра Адзавы(англ.) (бел.[5].
Пасля адстаўкі Наота Кана з пасады лідара Дэмакратычнай партыі 26 жніўня2011 года Нода з’яўляўся адным з асноўных кандыдатаў на гэту пасаду[6]. 29 жніўня 2011 года Нода перамог на партыйных выбарах, апярэдзіўшы галоўнага суперніка Банры Кайэду(англ.) (бел.[7]. 30 жніўня 2011 года зацверджаны ніжняй палатай парламента ў пасады прэм’ер-міністра Японіі[8], а 2 верасня прызначаны на гэту пасаду імператарам[9].