Ёхен Рынт

Ёхен Рынт  
Грамадзянства
Дата нараджэння 18 красавіка 1942(1942-04-18)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 верасня 1970(1970-09-05)[2][3][…] (28 гадоў)
Месца смерці
Чэмпіён свету 1 (1970)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ёхен Рынт (ням.: Jochen Rindt, поўнае імя Карл Ёхен Рынт ням.: Karl Jochen Rindt, 18 красавіка 1942, Майнц — 5 верасня 1970, Монца) — аўстрыйскі аўтагоншчык, чэмпіён свету 1970 года ў аўтагонках у класе Формула-1. Чэмпіёнскі тытул атрымаў пасмяротна, бо разбіўся пры правядзенні Гран-пры Італіі, але заробленых на папярэдніх этапах ачкоў хапіла для заваёвы чэмпіёнскага тытула.

Біяграфія

Нарадзіўся 18 красавіка 1942 года ў Майнцы (Германія). Бацькі загінулі ў 1943 годзе падчас бамбардзіроўкі Гамбурга. Выхаваннем займаліся дзядуля і бабуля па матчынай лініі. Вырас у Грацы (Аўстрыя).

У 1967 годзе ажаніўся з фінскай фотамадэллю Нінай Лінкальн, з якой меў дачку Наташу.

Кар’ера

24 гадзіны Ле-Мана

Ёхен Рынт чатыры разы прымаў удзел у 24 гадзінах Ле Мана — з 1964 па 1967 год. У першую спробу сышоў не праехаўшы ніводнага круга. У 1965 годзе перамог у экіпажы з амерыканцам Мастэнам Грэгары на Ferrari 250LM. Яны перасеклі фінішную рысу на пяць кругоў наперадзе другога месца і на восем кругоў наперадзе трэцяга. Наступныя дзве гонкі скончыліся сходам з дыстанцыі: у 1966 годзе пасля васьмі кругоў з-за праблем з рухавіком у ягонага Ford GT40, а ў 1967 годзе пасля 103 кругоў[5].

Формула-1

Дэбютаваў у Формуле-1 у жніўні 1964 года за рулём Brabham BT11-BRM на гран-пры Аўстрыі. Кваліфікаваўся 13-м, але сышоў з дыстанцыі з-за праблем з рулявым кіраваннем.

У 1965 годзе падпісаў трохгадовы кантракт з камандай Cooper. У гонцы ў Спа ў чэрвені 1966 года заваяваў свой першы подыум у Формуле-1, заняўшы другое месца.

Сезон 1968 года выступаў за Brabham, на якім здолеў прадэманстраваць хуткасць і заваёўваць поулы, але каб атрымаць перамогу не хапала надзейнасці машыны.

У 1969 годзе падпісаў кантракт з камандай «Лотус  (англ.)». Першую перамогу ў Формуле-1 здабыў на Гран-пры ЗША ў Уоткінс-Глен.

Першай перамогай у сезоне 1970 года стала перамога ў Манака. Пасля яшчэ выйграў чатыры гонкі запар — гран-пры Нідэрландаў, Францыі, Вялікабрытаніі і Германіі. 5 верасня 1970 года ўрэзаўся ў агароджу падчас трэніроўкі на гран-пры Італіі. У выніку аварыі загінуў. Заробленых на папярэдніх этапах ачкоў хапіла для заваёвы тытула. На дадзены момант з’яўляецца адзіным, хто стаў чэмпіёнам Формулы-1 пасмяротна.

Зноскі

  1. Wiener ZeitungWien: 2018. Праверана 18 красавіка 2022.
  2. а б Jochen Rindt // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Jochen Rindt // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #119343185 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. Tom Jeffries. How many F1 drivers have won the Le Mans 24 Hours? (англ.). motorsport.com (1 чэрвеня 2022). Праверана 7 чэрвеня 2022.

Спасылкі