Ібрагім Рафаілавіч Гембіцкі
Ібрагім Рафаілавіч Гембіцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 кастрычніка 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 студзеня 1974 (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, графік, ілюстратар |
Вучоба | |
Член у |
Ібрагім Рафаілавіч Гембіцкі (4 (17) кастрычніка 1900, Мінск — 1 студзеня 1974) — беларускі графік.
Біяграфія
Вучыўся на рабфаку пры ВХУТЕМАС (Масква) (1921—1923), пазней на графічным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага мастацкага інстытута (1931—1938) у Уладзіміра Фаворскага і Андрэя Ганчарова. Дыпломная работа ў тэхніцы дрэварыту — ілюстрацыі да аповесці Я. Коласа «Дрыгва» (1938), чатыры аркушы з яе купленыя Маскоўскім музеем выяўленчых мастацтваў. У пачатку 1930-х арыштоўваўся НКУС, але быў выпушчаны. Сталую творчую працу пачаў у канцы 1930-х, працаваў у станковай графіцы ў тэхніках дрэварыту і каляровай лінагравюры. Сярод іншых тагачасных беларускіх графікаў вылучаўся цікаўнасцю да стварэння шматфігурных кампазіцый. З 1940 года быў членам Беларускага саюза мастакоў.
Пахаваны на мінскіх Чыжоўскіх могілках[1].
Зноскі
- ↑ Чыжоўскiя могiлкi. Нечаканыя сустрэчы . Наша Ніва. Праверана 15 верасня 2023.(недаступная спасылка)
Літаратура
- Календарыюм // «Czasopis», № 10/2005.
- Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998: энцыкл. давед. — Мн., 1998.