Іван Асень II
Іван Асень II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Иван Асен II | |||||||
![]() | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Барыл | ||||||
Пераемнік | Каламан I Асень | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1190[1] | ||||||
Смерць |
24 чэрвеня 1241 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Асені | ||||||
Бацька | Іван Асень I | ||||||
Маці | Алена-Яўгенія Балгарская[d] | ||||||
Жонка | Ганна-Марыя Венгерская[d][2], Ірына Камніна Дука[d][2] і Ганна Анісія[d] | ||||||
Дзеці | Марыя Асеніна Камніна[d], Беласлава Балгарская[d], Тамара Асеніна[d], Алена Асеніна[d], Каламан I Асень, Міхаіл I Асень, Марыя Асеніна Балгарская[d] і Ганна-Феадора Асеніна Балгарская[d] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Прыналежнасць | Балгарыі | ||||||
![]() |
Іван Асень II — балгарскі цар. У часы Івана Асеня II Другое Балгарскае царства дасягнула свайго апагею. У гады яго кіравання Балканскі паўвостраў кантраляваўся практычна цалкам Іванам Асенем II, ён называў сябе «царом балгараў, уласаў і рамеяў (візантыйцаў)». Па значнасці кіравання Івана Асеня II параўноўваюць толькі з Сімяонам Вялікім. Сын Івана Асеня I, сам Іван Асень II называў сябе і прадстаўляўся як Іван Асень, сын старога Асеня.
Імя Асень ў перакладзе паэта Драгаміра Петрава азначае «высакародны воўк» і мае старабалгарскія карані.
Уступленне на прастол
Пасля ўзыходжання на прастол цара Барыла, які задумаў ганення на магчымых прэтэндэнтаў на прастол з Асеняў, яму прыйшлося ратавацца ўцёкамі. Ён уцёк спачатку да полаўцаў, а потым у Галіцка-Валынскае княства. У 1217 годзе з атрадам рускіх наймітаў вяртаецца ў Балгарыю, бярэ ў аблогу Барыла ў Тырнаве на 7 месяцаў, і пасля падзення сталіцы захоплівае ўладу ў краіне. У 1218 годзе абвешчаны царом балгарскім.
Знакамітыя бітвы
Бітва пры Клакотніцы ў 1230 годзе
У 1230 годзе дэспат Эпіра Феадор I Камнін раптам павярнуў войскі і напаў на Балгарскае царства. Эпір з’яўляўся адной з дзяржаў, якія імкнуліся аднавіць Візантыйскую імперыю, якая спыніла сваё існаванне пасля ўзяцця Канстанцінопаля (1204) крыжакамі з IV Крыжовага паходу. На месцы Візантыйскай імперыі ўзнікла Лацінская імперыя.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/02/Campaigns_of_Ivan_Assen_II.png/170px-Campaigns_of_Ivan_Assen_II.png)
Сваім нападам Феадор Камнін груба парушаў мірны дагавор, заключаны паміж дзвюма дзяржавамі. Даведаўшыся пра ўварванне Іван Асень II хутка сабраў невялікае войска і рушыў да непрыяцеля. Гісторыкі называюць войска невялікім і выказваюць розныя здагадкі, таксама спасылаючыся на шпаркасць і невялікі адрэзак часу падчас, якога яно было сабрана. Адна з візантыйскіх крыніц таго часу прама гаворыць, што ў войску тым нельга было злічыць тысячы ! Вельмі хуткім маршам Іван Асень II дасягнуў пазіцыі Феадора Камніна. Паводле розных крыніц адлегласць ад сталіцы Тырнава да вышэйзгаданага месца войска прайшло ў 3 разы хутчэй звычайнага.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5c/Forty_Martyrs_Church_Svik.jpg/200px-Forty_Martyrs_Church_Svik.jpg)
У якасці сцяга па загадзе Івана II Асеня была выкарыстана дзіда, на якой быў павешаны мірны дагавор падпісаны з Эпірскім дэспататам. 9 сакавіка 1230 года па старым стылі (тады выкарыстоўваўся ў свеце юліянскі каляндар), заняўшы выгодныя пазіцыі Іван Асень II напаў і нанёс дзіўнае паражэнне эпірскаму войску. У якасці палонных быў захоплены імператар Феадор Камнін і ўся яго сям’я, а таксама амаль усё эпірскае войска.
Іван Асень II палічыў сваю перамогу заступніцтвам Сарака Севастыйскіх мучанікаў, дзень памяць якіх — 9 сакавіка. У якасці падзякі цар пабудаваў або абнавіў царкву (застаецца не да канца высветленым) у гонар Сарака мучанікаў і пакінуў знамянальны надпіс на калоне Сабора ў памяць пра славутую перамогу.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5f/Ivan_Asen_II_of_Bulgaria_Column.jpg/170px-Ivan_Asen_II_of_Bulgaria_Column.jpg)
Царква вядомая таксама тым, што ў ёй пахаваны сам цар Іван Асень II, цар Калаян (урачыста перапахаваны 19 красавіка 2007 года ў прысутнасці прэзідэнта Балгарыі Георгія Пырванава), царыц Ганны-Марыі і Ірыны. У гэтым храме 22 верасня 1908 года балгарскі князь Фердынанд урачыста аб’яўляе пра Незалежнасць Балгарыі.
Балгарскі цар паставіўся чалавекалюбна і падарыў жыццё эпірскаму кіраўніку і ўсёй яго сям’і. Але на гэтым яго міласэрнасць не скончылася. Ён загадаў адпусціць усіх воінаў непрыяцеля дамоў, не задумаўшы справядлівай помсты, што было вельмі незвычайным у тыя часы. Гэта яго рашэнне мела велізарнае палітычнае значэнне. Эпірскія воіны, вяртаючыся дамоў, разнеслі паўсюль па сваім шляху яго славу, як чалавекалюбнага, міралюбнага і літасцівага цара.
Іван Асень II павёў сваю армію на тэрыторыю непрыяцеля і паступова авалодаў ёй бяскроўна, бо ўсюды, куды ён падступаў, людзі і гарады сустракалі яго радасна і згаджаліся быць падуладнымі яму. Так у наступных гадах практычна без баёў цар Іван Асень II заваяваў большую частку сучаснай Грэцыі і амаль усю Албанію.
Бітвы з манголамі
На зыходзе жыцця ў 1241 годзе разбіў мангольскія войскі хана Батыя,[3][4][5] што яшчэ больш павялічыла яго славу. Даведаўшыся, што памёр хан Угэдэй, манголы пачалі пакідаць Еўропу. Частка войскаў Батыя вырашыла прайсці праз Балгарыю, але была разбіта войскамі Івана II Асеня. У тыя гады ўзмацненне Залатой арды пужала ўсю Еўропу і Азію, і слых пра тое, што балгарскі цар разбіў страшных манголаў, меў вялікі пазітыўны водгук сучаснікаў.
Аднак новае мангольскае ўварванне ў 1242 годзе вымусіла балгараў прызнаць сябе даннікамі манголаў. Да гэтага часу Іван Асень II быў ужо мёртвы — ён памёр 24 чэрвеня 1241 года.
Сям’я
Іван Асень II быў жанаты тройчы. Яго першую жонку клікалі Ганнай, і яна згадваецца ў Сінодзіку Балгарскай Царквы. Яна, магчыма, была не жонкай, а царскай наложніцай і, магчыма, была маці дзвюх яго старэйшых дочак:
- Марыі, выдадзенай за Мануіла Камніна Дуку.
- Белаславы, выдадзенай за Стэфана Уладзіслава I.
Яго другая жонка — Ганна Марыя Венгерская, дачка караля Андраша II. Яна памерла ў 1237 годзе. У шлюбе яна нарадзіла цару некалькіх дзяцей, у тым ліку:
- Алену, выдадзеную за Феадора II Ласкарыса, імператара Нікеі.
- Тамару, па некаторых даных, заручаную ў будучыні з імператарам Міхаілам VIII Палеалогам.
- Каламана Асеня I, які змяніў яго на прастоле.
- Пятра (пам. у 1237).
Ад сваёй трэцяй жонкі, Ірыны Камнінай, дочкі Феадора Камніна Дукі, ён меў траіх дзяцей:
- Ганну-Феадору, выдадзеную за севастакратара Пятра ў 1253 годзе.
- Марыю, выдадзеную за Міцу Асеня, цара Балгарыі ў 1256—1257 гадах.
- Міхаіла Асеня I, цара Балгарыі ў 1246—1256 гадах.
Зноскі
- ↑ http://genealogy.euweb.cz/balkan/balkan9.html
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Андреев, Й. Българските ханове и царе (VII—XIV в.). София, 1987
- ↑ ЦАР ИВАН АСЕН II(недаступная спасылка)
- ↑ Chronique rimee de Philippe Mouskes, publie par le baron de Reiffenberg, II, Bruxelles 1838, ст. 30747—30762.
Спасылкі
- Асень // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Карта Балгарыі падчас кіравання Івана Асеня II Архівавана 9 чэрвеня 2011.
- Цар Іван Асень II(недаступная спасылка)