Іван І Данілавіч, Іван Каліта (1288 — 31 сакавіка1340, Масква) — князь маскоўскі з 1325 да 1340, Вялікі князь уладзімірскі (ярлык ад хана ў 1331) да 1340, князь наўгародскі c 1328 па 1337. Сын маскоўскага князя Даніла Аляксандравіча. Іван Каліта першым з князёў пачаў называць сябе «вялікім князем усяе Русі».
Мянушку «Каліта» атрымаў за сваё багацце (Каліта — старадаўняя славянская назва грашовай торбачкі, ад цюркскага слова калта — кашалёк, невялікая скураная торбачка, якую насілі на поясе, у сучасных цюркскіх мовах, напрыклад у казахскай «калта» — кішэня).