Іван Фёдаравіч Мічурын
Іван Фёдаравіч Мічурын | |
---|---|
Род дзейнасці | архітэктар |
Дата нараджэння | 1700[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1763[1][3][…] |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Фёдаравіч Мічурын (руск.: Ива́н Фёдорович Мичу́рин, 1700-1763) — архітэктар, які працаваў у стылі рускага барока, пераважна ў Маскве.
Пасля пажару 1737 года ў Маскве кіраваў аднаўленнем амаль усіх крамлёўскіх цэркваў і ўрадавых будынкаў, у прыватнасці Мікольскай вежы Маскоўскага Крамля і храма Васіля Блажэннага. Яму належыць праект шмат'яруснай званіцы з калонамі розных ордэраў (званіца царквы Параскевы Пятніцы на Пятніцкай вуліцы, знішчаная ў 1930-х гадах).
Мічурын быў кіраўніком будаўніцтва Марыінскага палаца і Андрэеўскай царквы ў Кіеве, якія будаваліся па праектах Барталамеа Растрэлі.
У 1749—1758 гадах будаваў сабор Свенска-Успенскага манастыра, кіраваў будаўніцтвам царквы Троіцы Жываначальнай на Арбаце (не захавалася), а таксама пабудовамі ў Златавустаўскім манастыры (не захаваліся, знесены ў 1933 г.) у Маскве.
Зноскі
- ↑ а б Ivan Michurin // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ivan Fiodorovič Mičurin // NUKAT — 2002.
- ↑ Yevsina N. A. Ivan Michurin // Michurin, Ivan // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T057830
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 15 сакавіка 2024.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).