Іван Аляксеевіч Арлоў
Іван Аляксеевіч Арлоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 лістапада 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 верасня 1980 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Войскі СПА |
Гады службы | 1922—1953 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Іва́н Аляксе́евіч Арло́ў (10 лістапада 1902, Віцебск — 2 верасня 1980) — савецкі ваенны дзеяч. Генерал-лейтэнант (1944).
Біяграфія
У Чырвонай Арміі з 1922 года. Скончыў Ваенна-палітычную акадэмію (1936), быў начальнікам палітаддзела акадэміі, начальнік аддзела Палітупраўлення РСЧА, начальнік Вышэйшых курсаў палітсаставу. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 г. ваенкам знішчальнага авіякорпуса, член Ваеннага савета СПА краіны, Заходняга, Паўночнага, Цэнтральнага франтоў СПА.
Удзельнік абароны Масквы, Сталінграда, Ленінграда.
З красавіка 1945 года начальнік палітаддзела Забайкальскай арміі СПА. Пасля вайны член Ваеннага савета Цэнтральнай акругі СПА. Са жніўня 1948 года намеснік начальніка хімічных войскаў Сухапутных войскаў па палітычнай частцы.
З 1953 года ў запасе.
Зноскі
Літаратура
- Арлоў Іван Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — С. 484.
- Арлоў Іван Аляксеевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 522.
- Орлов Иван Алексеевич // Объекты военные — Радиокомпас / [под общ. ред. Н. В. Огаркова]. — М. : Военное издательство Министерства обороны СССР, 1978. — (Советская военная энциклопедия : [в 8 т.]; 1976—1980). — С. 116.