Ігар Дадон

Ігар Мікалаевіч Дадон
малд.: Igor Dodon
Сцяг5-ы Прэзідэнт Рэспублікі Малдова Сцяг
23 снежня 2016 — 16 лістапада 2020
Кіраўнік урада Павел Філіп
Папярэднік Нікалае Цімофці
Пераемнік Мая Санду
Першы віцэ-прэм’ер-міністр Рэспублікі Малдова Сцяг
31 сакавіка 2008 — 14 верасня 2009
Прэзідэнт Уладзімір Варонін
Міхай Гімпу (в.а)
Кіраўнік урада Зінаіда Грэчаная
Папярэднік Зінаіда Грэчаная
Пераемнік Юрый Лянкэ
Міністр эканомікі і гандлю Рэспублікі Малдова Сцяг
18 верасня 2006 — 14 верасня 2009
Прэзідэнт Уладзімір Варонін
Кіраўнік урада Васіль Тарлеў
Зінаіда Грэчаная
Папярэднік Валерый Лазэр
Пераемнік Валерый Лазэр

Нараджэнне 18 лютага 1975(1975-02-18) (49 гадоў)
сяло Садова, Каларашскі раён, Малдаўская ССР, СССР
Жонка Галіна Дадон
Дзеці Багдан, Улад, Мікалай
Веравызнанне праваслаўе
Партыя Партыя камуністаў Рэспублікі Малдова
(2010—2011);
Партыя сацыялістаў Рэспублікі Малдова
(2011—2016);
беспартыйны
(с 2016 года)[1]
Адукацыя Дзяржаўны аграрны ўніверсітэт Малдовы;
Малдаўская Акадэмія эканамічных ведаў;
Нацыянальны інстытут менеджмента
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага
Order of Work Merit Рыцарскі Ордэн Святога Гробу ў Іерусаліме
Сайт www.dodon.md
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ігар Мікалаевіч Дадон (малд.: Igor Dodon, 18 лютага 1975, Садова, Каларашскі раён, Малдаўская ССР) — малдаўскі палітык, Прэзідэнт Малдовы з 23 снежня 2016 г.

Палітычная кар’ера

Дэпутат парламента Рэспублікі Малдова. Скончыў эканамічны факультэт Дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, факультэт менеджменту Акадэміі эканамічнай адукацыі, факультэт эканамічнага права Міжнароднага інстытута менеджменту.

У ходзе масавых антыўрадавых дэманстрацый  (руск.) у Кішынёве ў студзені 2016 г. Ігар Дадон разам з Андрэем Нэстасэ і Рэната Усатым каардынаваў дзеянні пратэстнага руху і выступаў у якасці аднаго з лідараў апазіцыі на перамовах з прадстаўнікамі кіруючай большасці.

13 лістапада 2016 г. Ігар Дадон перамог у 2-м туры прэзідэнцкіх выбараў  (руск.). 18 лістапада пакінуў партыю, саступіўшы пасаду старшыні Зінаідзе Грачанай. 23 снежня ў Нацыянальным Палацы прайшла працэдура інаўгурацыі прэзідэнта.

Адмаўляючы на словах сваю прарасійскую арыентаванасць, ён здзейсніў першы свой афіцыйны візіт у Маскву, дзе паабяцаў Уладзіміру Пуціну, што краіна разарве дагавор аб асацыяцыі з ЕС, спыніць збліжэнне з НАТА і ўступіць у Еўразійскі эканамічны саюз. Але прэзідэнт, паўнамоцтвы якога ў Малдове моцна абмежаваныя, не ў стане выканаць большасць з сваіх абяцанняў і не можа самастойна праводзіць не толькі знешнюю, але і ўнутраную палітыку. Не маючы большасці ў парламенце і канфліктуючы з урадам, Ігар Дадон сутыкнуўся з тым, што раз за разам яго часова адхілялі ад выканання прэзідэнцкіх паўнамоцтваў, каб правесці ў жыццё рашэнне, з якім ён быў не згодны. Так, 2 студзеня 2018 г. Канстытуцыйны суд часава прыпыніў паўнамоцтвы Ігара Дадона ў сувязі з тым, што ён паўторна адхіліў кандыдатуры 4 міністраў і 2 віцэ-прэм’ераў, прапанаваныя прэм’ер-міністрам П. Філіпам[2].

Пры гэтым ён рабіў частыя візіты ў Маскву. І хай значных прарываў у расійска-малдаўскіх адносінах за чатыры гады яго прэзідэнцтва не адбылося, але падтрымкай Расіі перад паходам на другі тэрмін ён заручыўся[3].

На прэзідэнцкіх выбарах 2020 года ў Малдове на 15 лістапада быў прызначаны другі тур. Дзеючы прэзідэнт Ігар Дадон саступіў прадстаўніцы праеўрапейскіх сіл, экс-прэм’еру краіны Маі Санду.

Крымінальныя справы

24 мая 2022 года Ігар Дадон быў затрыманы і адпраўлены пад хатні арышт. Яму прад'явілі абвінавачанне па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса Малдовы: «Пасіўная карупцыя», «Атрыманне фінансавання палітычнай партыяй ад злачыннай арганізацыі», «Незаконнае ўзбагачэнне» і «Дзяржаўная здрада»[4].

18 лістапада 2022 года экс-прэзідэнт быў вызвалены з-пад хатняга арышту пад падпіску аб нявыездзе[5].

Антыкарупцыйная пракуратура Малдовы 3 лютага 2023 года паведаміла аб узбуджэнні яшчэ адной крымінальнай справы ў дачыненні да Ігара Дадона. Ён, яго жонка і лекар падазраюцца ў здзяйсненні падробкі з афіцыйнымі медыцынскімі дакументамі[6].

Зноскі

  1. Новый президент Молдавии Игорь Додон вышел из Партии социалистов Коммерсант.ru, 18.11.2016
  2. Суд у Малдове прыпыніў паўнамоцтвы прэзідэнта Дадона // Радыё Свабода
  3. news.tut.by Архівавана 22 лістапада 2020.
  4. Untila, Stela. Procurorii anticorupție cer plasarea lui Igor Dodon și a cumnatului său în arest pentru 30 de zile. Procuratura Anticorupție in Facebook (25 мая 2022). Праверана 5 лютага 2023.
  5. Первая наша победа. Telegram-канал Igor Dodon (18 лістапада 2022). Праверана 5 лютага 2023.
  6. Игорь Додон, его жена и врач подозреваются в новом уголовном деле. Procuratura Anticorupție in Facebook (3 лютага 2023). Праверана 5 лютага 2023.