Ігар Міхайлавіч Дабралюбаў
Ігар Міхайлавіч Дабралюбаў | |
---|---|
руск.: Игорь Михайлович Добролюбов | |
Дата нараджэння | 22 кастрычніка 1933 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 ліпеня 2010 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | акцёр, кінарэжысёр |
Узнагароды | |
IMDb | 0229805 |
І́гар Міха́йлавіч Дабралю́баў (22 кастрычніка 1933, Новасібірск, СССР — 19 ліпеня 2010, Мінск) — беларускі рэжысёр, сцэнарыст.
Біяграфія
Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1956), рэжысёрскі факультэт УДІК (1963, майстэрня М. Рома). У 1956—1958 гадах — акцёр Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача.
У 1963 годзе ўступіў у КПСС.
З 1963 года — рэжысёр кінастудыі «Беларусьфільм». З 1992 па 2006 год працаваў у Мінскім інстытуце сучасных ведаў загадчыкам кафедры (з 1993 года – прафесар)[1].
Рэжысёр фільмаў «Іду шукаць» (1966), «Іван Макаравіч» (1968), «Таму што кахаю» (1974), «Па сакрэту ўсяму свету» (1976), «Расклад на паслязаўтра» (1978), «Дзіўныя прыгоды Дзяніса Караблёва» (1979), «Белыя росы» (1983), «Мама, я жывы!» (1985), «Восеньскія сны» (1987), «Плач перапёлкі» (1990), «Эпілог» (1994).
Зняўся ў фільмах «Любімая» (1965), «Шчасце трэба берагчы», «Дзевяць дзён аднаго году».
Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1974). Народны артыст БССР (1985). Лаўрэат прэміі ЦК ЛКСМ БССР у галіне кінамастацтва (1970, за фільм «Іван Макаравіч»). Узнагароджаны Срэбным медалём імя А. Даўжэнкі (1976, за фільм «Братушка»).
Зноскі
- ↑ Дабралюбаў Ігар Міхайлавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
- Дабралюбаў Ігар Міхайлавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 257. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Дарашчонак Т. Памёр вядомы кінарэжысёр, акцёр і сцэнарыст Ігар Дабралюбаў // БелаПАН / Грамадства. 21.07.2010, 12:50.
Спасылкі
- Дабралюбаў Ігар Міхайлавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»