Ізамерыя — існаванне злучэнняў, галоўным чынам арганічных, аднолькавых па элементным саставе і малекулярнай масе, але розных па фізічных і хімічных уласцівасцях, што абумоўлена розным прасторавым размяшчэннем і/або парадкам злучэння атамаў у малекулах. Такія злучэнні называюцца ізамерамі.