Імрэ Мадач
Імрэ Мадач | |
---|---|
Imre Madách | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 21 студзеня 1823[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 кастрычніка 1864[4][5] (41 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Маці | Anna Majthényi[d] |
Жонка | Erzsébet Fráter[d] |
Дзеці | Aladár Madách[d] |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, драматург, палітык |
Мова твораў | венгерская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
![]() | |
![]() | |
![]() |
І́мрэ Ма́дач (венг.: Madách Imre; 20 студзеня 1823, в. Альшастрэгава, Каралеўства Венгрыя — 5 кастрычніка 1864, там жа) — венгерскі паэт, філосаф і драматург. Аўтар вершаванай філасофскай драмы «Трагедыя чалавека» (1861).
Біяграфія
Нарадзіўся ў мястэчку Альшастрэгава, Каралеўства Венгрыя (цяпер — вёска Долна Стрэгава, Банскабістрыцкі край, Славакія) у 1823 годзе ў дваранскай сям’і. У 1837—1840 гадах вучыўся ў Пешцкім універсітэце. У 1842 годзе здаў экзамен на адваката.
Пасля паражэння Рэвалюцыі 1848—1849 у Венгрыі знаходзіўся ў 1852-53 гадах у турэмным зняволенні. У 1860 годзе быў выбраны дэпутатам у венгерскі Сейм.
Творчасць
У 1840 годзе выдаў лірычны зборнік «Lantvirágok» (1840), за якім рушыў услед цэлы шэраг лірычных вершаў і крытычных эцюдаў, пародыя ў вершах «Цывілізатар» (венг.: A civilizátor; 1859) і драмы «Jo nev es ereny», «Commodus», «Mária királynő» (1840—1855), «Csák végnapjai» (1843—1861), «Férfi és nő» (1843). У 1860 годзе скончыў працу над «Чалавечай трагедыяй»[7] («Трагедыя чалавека»), сваім лепшым творам.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f5/Mih%C3%A1ly_Zichy_Adam_Eva.jpeg/220px-Mih%C3%A1ly_Zichy_Adam_Eva.jpeg)
«Трагедыя чалавека» — алегарычная драма ў вершах пра сэнс чалавечага быцця, напісаная пад уплывам трагедыі «Фаўст» І. В. Гётэ і паэмы «Страчаны рай» Дж. Мільтана. Дух пазнання і сумневу Люцыпар, пагружаючы выгнаных з рая Адама і Еву ў гіпнатычны сон, праводзіць іх па розных этапах гісторыі, каб пераканаць у бессэнсоўнасці жыцця і барацьбы; аднак фінал п’есы носіць аптымістычны характар. У рэдагаванні і публікацыі «Трагедыі чалавека» вялікую ролю адыграў Я. Арань.
У сувязі з гэтым творам напісаны трагедыя «Майсей» (Mózes, 1860—1861) і гумарыстычны ўрывак «Tündérálom» (1864).
Зноскі
- ↑ Imre von Madach // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Österreichisches Biographisches Lexikon 1815–1950 — ÖAW. Праверана 12 верасня 2024.
- ↑ а б Magyar életrajzi lexikon / пад рэд. K. Ágnes — Budapest: Akadémiai Kiadó, 1967. Праверана 12 верасня 2024.
- ↑ Imre Madach // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Imre Madách // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Dániel B., József P., Judit P. Képviselők és főrendek a dualizmus kori Magyarországon — Líceum Kiadó, 2020. — С. 233. — 639 с. — ISBN 978-963-496-144-4 Праверана 10 снежня 2022.
- ↑ З энцыклапедычнага слоўніка Ф. А. Бракгаўза і І. А. Ефрона
Літаратура
МА́ДАЧ (Madách) Имре // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.