Імунныя сывараткі
Іму́нныя сы́вараткі[1], антысывараткі[1] — лекавыя прэпараты, атрыманыя з крыві чалавека або жывёл. Маюць у сабе антыцелы да розных антыгенаў.
Атрымліваюць імунныя сывараткі імунізацыяй. Могуць быць атрыманы таксама ад жывёл, якія перахварэлі інфекцыйным захворваннем.
Адрозніваюць імунныя сывараткі дыягнастычныя і лячэбна-прафілактычныя, якія падзяляюцца на антыбактэрыяльныя, антывірусныя і антытаксічныя. Да лячэбна-прафілактычных сываратак таксама імунаглабуліны, якія выкарыстоўваюцца для лячэння грыпу, шаленства, сібірскай язвы і іншых захворванняў. Таксама выкарыстоўваюцца для выз0начэння антыгеннага складу біялагічных тканак (група крыві, антыгены пухлін і трансплантантаў).
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
- Семяненя І. М. Сы́вараткі іму́нныя, антысываракткі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 319. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Быков А. С., Пашков E. П. Сыворотки иммунные (син. антисыворотки) // Большая Медицинская Энциклопедия. Изд. 3-е. / Главный редактор Б. В. Петровский.— М.: Советская энциклопедия, 1974—1989. — Т. 24. (руск.)
- Сы́варатачны; Сы́варатка // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 430. — 663 с.
- Сыворотки иммунные / Полякова О. А. // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Сы́воротки имму́нные // Ветеринарный энциклопедический словарь / Главный редактор В. П. Шишков. — М.: Советская Энциклопедия, 1981. — 639 с., 8 л. ил. (руск.)
- Сыворотки имунные // Генетика. Энциклопедический словарь / Картель Н. А., Макеева Е. Н., Мезенко А. М. — Мн.: Белорусская наука, 2011. — 993 с. — ISBN 978-985-08-1311-4. (руск.)