Інгвар Амб’ёрнсен
Інгвар Амб’ёрнсен | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | букмал: Ingvar Even Ambjørnsen |
Дата нараджэння | 20 мая 1956[1][2][…] (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Gabriele Haefs[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, дзіцячы пісьменнік |
Гады творчасці | з 1976 |
Прэміі |
Cappelen Prize[d] (1988) Thorleif Dahl's prize[d] (2009) Riverton Prize[d] (1990) Aschehoug Prize[d] (2023) |
Узнагароды |
Telenor Culture Award[d] (2001) Oslo City Culture Award[d] (2000) Booth Award[d] (2004) Jonas Prize[d] (2001) Tabu Prize[d] (2001) Brage Award for Fiction[d] (1995) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Інгвар Амб’ёрнсен (Ingvar Ambjørnsen, нар. 20 мая 1956) — нарвежскі пісьменнік.
Дэбютаваў раманам «23-я палата» (1981), у якім раскрытыкаваў нарвежскую сістэму па доглядзе людзей з псіхічнымі захворваннямі (перакладзены на беларускую мову Лідыяй Ёхансен, 2011). Сярод іншых твораў Амб’ёрнсена, што прынеслі яму вядомасць, — тэтралогія «Элінг», паводле аднаго з раманаў якой быў зняты аднайменны фільм, серыя кніг для дзяцей «Пеле і Профен» пра падлеткаў, што ўдзельнічаюць у раскрыцці злачынстваў, раман «Забойства ў Барквіке» (2005), герой якой, таксама падлетак, спрабуе расследаваць забойства ў нарвежскай вёсцы. Апроч рамана «23‑я палата» па-беларуску можна пачытаць шэраг апавяданняў Амб’ёрнсена са зборнікаў «Чорная маці» («Чайка», «Кава з Холгерам», «Дождж», 1994) і «Часовая прысутнасць» («Новыя пакоі», 2003), перакладзеных Лідыяй Ёхансен і надрукаваных у часопісе «Дзеяслоў» (№ 1(74), 2015).
Беларускія пераклады
- 23-я палата: раман / Інгвар Амб’ёрнсэн. — Мінск : З. Колас, 2011. — 191, [1] с. — (Littera scripta).
Зноскі
- ↑ Ingvar Ambjørnsen // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ingvar Ambjørnsen // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.