Індычы
Вёска
Індычы
|
Інды́чы[1] (трансліт.: Indyčy, руск.: Индычи) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пелішчанскага сельсавета. Знаходзіцца за 14 км на паўднёвы ўсход ад Камянца, 43 км ад Брэста. Вёска знаходзіцца ў памежнай зоне, для наведвання патрэбны дазвол ад памежнага камітэта.
Гісторыя
У 1800 годзе па фундацыі Тамаша Канюшэўскага ў Індычах пабудавана драўляная ўніяцкая царква Нараджэння Божай Маці, пасля скасавання Ўніі прыхаджане пераведзены ў праваслаўе. У сярэдзіне 19 ст. сяло ў Жыцінскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні Расійскай Імперыі. Адносілася да маёнтка Пелішча, уласнасці Лышчынскіх. У 1885 гозе была праваслаўная царква, карчма, у вёсцы размяшчалася валасное праўленне. У 1890 годзе ў складзе Індычскай сельскай грамады. Паводле перапісу 1897 года быў хлебазапасны магазін, карчма.
У 1921—39 гг. вёска Індычы ў складзе Жыцінскай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства Польшчы. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Пелішчанскім сельсавеце Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. У Другую сусветную вайну на франтах загінулі і прапалі без вестак 10 жыхароў вёскі. У маі 1943 года за сувязь з партызанамі расстраляны 2 жыхары вёскі. У 1960-я г. царква ў Індычах разбурана[2].
Насельніцтва
- 1885 год — 19 двароў, 239 жыхароў
- 1897 год — сяле 27 двароў, 218 жыхароў, У выселку Індычы 5 двароў, 15 жыхароў.
- 1905 год — 314 жыхароў
- 1923 год — 15 двароў, 60 жыхароў
- 1940 год — 40 двароў, 194 жыхары.
- 1960 год — 147 жыхароў
- 1970 год — 131 жыхар
- 2005 год — 46 жыхароў
Славутасці
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Індычы
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі, Энцыклапедыя, Том 4 БРЭСЦКАЯ ВОБЛАСЦЬ, кніга ІI Мінск, «БЕЛАРУСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ», 2007
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх