Інканель
Інканель (англ.: Inconel) — сямейства аўстэнітных нікель-хромавых гарачатрывалых сплаваў. Зарэгістраваная гандлёвая марка кампаніі Special Metals Corporation. Інканель звычайна ўжываецца пры высокіх тэмпературах. Часта назву скарачаюць да «Inco» (часам «Iconel»). Сямейства ўключае: Inconel 625, Chronin 625, Altemp 625, Haynes 625, Nickelvac 625 і Nicrofer 6020.
Уласцівасці
Сплавы Інканель стойкія да акіслення і карозіі. Пры нагрэве Інканель фарміруе тонкую стабільную аксідную плёнку, якая засцерагае паверхню ад далейшага разбурэння. Інканель захоўвае трываласць у шырокім прамежку тэмператур, таму падыходзіць для тэхнічных галін, дзе алюміній або сталь не працуюць.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).