Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва

Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва
(ІПП)
Заснаваны 1993
Рэктар Аляксандр Віктаравіч Гарэлік
Краіна
Размяшчэнне
Юрыдычны адрас Мінск, вул. Ціміразева, 65А
Сайт ipp.by

Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва (ІПП) — недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова. Заснаваны ў 1993 г Міжнародным адукацыйным кансорцыумам[2]. Знаходзіцца ў Мінску на вул. Ціміразева, 65А. Мае ліцэнзію Мінадукацыі РБ да 29 красавіка 2019 г[3]. Рыхтуе студэнтаў 11 спецыяльнасцяў дзённай і завочнай формы навучання, у тым ліку менеджэраў-эканамістаў, юрыстаў і палітолагаў-юрыстаў. У 2017 г. згодна дадзеным афіцыйнага сайта ІПП, там навучаліся 1100 студэнтаў і працавалі 80 выкладчыкаў[4]. У 2011 г. Інстытут пачаў падрыхтоўку магістрантаў[5]. Ёсць звесткі аб удзеле ІПП ў Міжнароднай кадравай акадэміі ў якасці асацыяванага члена[6].

Пераважна ў Інтэрнеце сустракаецца станоўчая інфармацыя пра ІПП, але можна сустрэць і крытыку вну за фактычную адсутнасць праходжання студэнтамі практыкі ў Еўропе, якая дэкларыруецца ІПП і кансерватыўнасць метадаў навучання ў гэтай вну[7]

У 2024 годзе Міністэрства адукацыі не ўзгадніла план прыёму ў інстытут, што фактычна азначае забарону на набор новых студэнтаў[8].

Рэктары

Вядомыя выкладчыкі

Зноскі

  1. GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
  2. Институт парламентаризма и предпринимательства — ИПП Архівавана 29 кастрычніка 2020.//017.by
  3. Институт парламентаризма и предпринимательства//abiturient.by
  4. ІПП(недаступная спасылка)
  5. Аб гэтым сведчыла спасылка на адну са старонак афіцыйнага сайта вну: http://ipp.by/ipp-segodnia.html Архівавана 18 жніўня 2016.. Цяпер старонка не дзейнічае.
  6. Институт парламентаризма и предпринимательства//Белта
  7. Институт парламентаризма и предпринимательства — ИПП Архівавана 29 кастрычніка 2020.//017.by (каментарыі)
  8. Наша Ніва: Яшчэ адна прыватная ВНУ не будзе набіраць студэнтаў

Спасылкі