Іозеф Стэфан
Іозеф Стэфан | |
---|---|
Joseph Stefan | |
Дата нараджэння | 24 сакавіка 1835[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 студзеня 1893[1][2][…] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, фізік, паэт, навуковы работнік, пісьменнік, прафесар |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Андрэас фон Этынсгаўзен[d][5] |
Вядомыя вучні | Л. Больцман |
Вядомы як | аўтар закона Стэфана — Больцмана |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Лібена[d] (1865) |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іозеф Стэ́фан[6] (ням.: Joseph Stefan, 24 сакавіка 1835, Санкт-Пёльтэн — 7 студзеня 1893, Вена) — аўстрыйскі фізік і матэматык. Член Аўстрыйскай акадэміі навук (1865).
Біяграфія
Стэфан нарадзіўся ў Санкт-Пёльтэне ў сям’і этнічных славенцаў. Скончыў гімназію ў Клагенфурце і падумваў пра ўступленне ў ордэн бенедыкцінцаў, аднак вырашыў займацца фізікай і матэматыкай і паступіў у Венскі ўніверсітэт, які скончыў у 1857. Пасля выкладаў ва ўніверсітэце (з 1863 — прафесар кафедры вышэйшай матэматыкі і фізікі), з’яўляўся дырэктарам Інстытута эксперыментальнай фізікі (з 1866), рэктарам універсітэта (1876—1877), віцэ-прэзідэнтам Аўстрыйскай акадэміі навук.
Імя Стэфана носіць найбуйнейшы даследчы інстытут у Славеніі.
Навуковая дзейнасць
Вядомы сваімі працамі па розных абласцях фізікі — кінетычнай тэорыі газаў, тэорыі цеплавога выпраменьвання, оптыцы, акустыцы, электрамагнетызму і інш. Вывучаў дыфузію і цеплаправоднасць газаў, атрымаў каэфіцыенты цеплаправоднасці шматлікіх з іх. У 1879 годзе шляхам вымярэння цеплааддачы плацінавага дрота пры розных тэмпературах усталяваў прапарцыйнасць энергіі, якая выпраменьвацца ім, чацвёртай ступені абсалютнай тэмпературы. Выкарыстоўваючы гэту заканамернасць, упершыню даў дакладную ацэнку тэмпературы паверхні Сонца — каля 6000 градусаў. Тэарэтычнае абгрунтаванне гэтага закона, вядомага як закон Стэфана — Больцмана, было дадзена ў 1884 годзе вучнем Стэфана Людвігам Больцманам.
У матэматыцы вядомы задача Стэфана і адваротная задача Стэфана з рухомай мяжой у тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў з частковымі вытворнымі.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б Josef Stefan // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Josef Stefan // Encyclopædia Britannica Праверана 30 красавіка 2024.
- ↑ Стефан Йозеф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
- Стэ́фан Іозеф // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 237. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Й. Стефан Архівавана 9 мая 2021. // Ю. А. Храмов. Физики: Биографический справочник. — М.: Наука, 1983. — С. 38-39.