Іон Андрэеску
Іон Андрэеску | |
---|---|
рум.: Ion Andreescu | |
| |
Дата нараджэння | 15 (27) лютага 1850 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 кастрычніка (3 лістапада) 1882 (32 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Румынія |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | імпрэсіянізм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іон Андрэеску[4] (рум.: Ion Andreescu, 15 лютага 1850, Бухарэст — 22 кастрычніка 1882, Бухарэст) — румынскі мастак. Першы прадстаўнік імпрэсіянізму ў румынскім жывапісе.
Біяграфія
Іон Андрэеску нарадзіўся ў Бухарэсце ў сям'і крамніка. Вучыўся ў інтэрнаце, дзе, сярод іншага, вывучыў французскую мову. У 1863 годзе паступіў у мастацкую школу, з 1869 займаўся пад кіраўніцтвам аднаго з найбуйнейшых румынскіх мастакоў таго часу Тэадора Амана. У 1870 годзе выйграў конкурс на пасаду выкладчыка ў той жа мастацкай школе, але з-за бюракратычных перашкод не змог яе заняць. Увесь гэты час Андрэеску востра меў матэрыяльныя цяжкасці. На кароткі час, дзякуючы заступніцтву Амана, ён змог заняць месца настаўніка малявання ў гандлёвым вучылішчы ў Бухарэсце. З верасня 1872 г. ён працаваў настаўнікам у Бузау.
Андрэеску даволі хутка расчараваўся ў румынскай сістэме мастацкай адукацыі і з'ехаў у Парыж, дзе ў 1878 годзе пачаў наведваць мастацкую акадэмію. Адначасова ён зблізіўся з мастакамі Барбізонскай школы, сярод якіх быў і Мікалае Грыгарэску. Пасля ён быў блізкі імпрэсіяністам і лічыцца першым прадстаўніком імпрэсіянізму ў румынскім мастацтве.
У 1881 годзе Андрэеску вярнуўся ў Румынію, дзе на наступны год памёр ад сухотаў ва ўзросце 32 гадоў.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #11864923X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #11864923X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Cimitirul Șerban Vodă-Bellu din Capitală - mormintele clericilor și ale altor personalități bisericești și naționale — 2023. Праверана 15 красавіка 2024.
- ↑ Напісанне імя і прозвішча Іон Андрэеску ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.1., Мн., 1996, С.359.
Спасылкі
Іон Андрэеску на Вікісховішчы |
- Radu Bogdan, Ion Andreescu, Meridians, Bucharest (1962) (рум.)
- Corina Firuţă, Cori Simona Ion, Ioan Andreescu: 1850-1882: Colecție de artă, Alcor Edimpex, (1997), ISBN 9739790143
- bucovine.com Архівавана 8 красавіка 2012. (англ.)