Іраклій Гарыбашвілі (груз.ირაკლი ღარიბაშვილი) (28 чэрвеня1982) — грузінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч ад сферы бізнэсу. Прэм’ер-міністр Грузіі з 20 лістапада 2013 да 30 снежня 2015 гг., і з 22 лютага 2021 года[3] ад партыі «Грузінская мара — Дэмакратычная Грузія».
У палітыку Іраклій Гарыбашвілі прыйшоў разам са сваім даўнім паплечнікам Бідзінай Іванішвілі ў кастрычніку 2012 года. З 2019 па 2021 год займаў пасаду міністра абароны ва ўрадзе Георгія Гахарыя, а да гэтага быў міністрам унутраных спраў у кабінеце Бідзіна Іванішвілі з 2012 па 2013 год. Іванішвілі назваў Гарыбашвілі сваім пераемнікам на пасадзе прэм’ер-міністра, калі той добраахвотна сышоў у адстаўку ў лістападзе 2013 года[4].