Ірмос
Ірмо́с (грэч. εἱρμός, heirmós — спляценне, сувязь) — першапачаткова страфа, якая злучала біблейскую песню з хрысціянскім гімнамі (адсюль назва). З VIII ст. — 1-я страфа кожнай з 9 песень канона, метрыка і напеў якой захаваліся ў трапарах (кароткіх прыпевах) гэтай песні. Ірмос падпарадкоўваюцца сістэме асмагласся, адпаведна якой яны размешчаны ў пеўчай кнізе Ірмалогій.
Літаратура
- Ірмос. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).