Вучыўся ў Варшаўскім універсітэце і Яўрэйскім універсітэце Іерусаліма. 3 пач. 1930-х г. у сіянісцкім руху. 3 1935 у Палесціне, дзе ўдзельнічаў у дзейнасці сіянісцкіх арганізацый, у т.л. тэрарыстычнай. «групы Штэрна». У 1941 і 1946 быў арыштаваны брытанскімі ўладамі, у 1946—48 у эміграцыі. Пасля стварэння Ізраіля да 1965 у разведцы «Масад». 3 1970 член, з 1975 старшыня Выканкома партыі «Херут», якая з 1973 дзейнічае ў складзе блока «Лікуд». 3 1973 дэпутат, у 1977—80 спікер Кнесета (парламента). У 1980—83 міністр замежных спраў. У 1983—84 і 1986—92 прэм'ер-міністр Ізраіля.