Іўсасет
Іўсасет | |
---|---|
першасная багіня | |
Міфалогія | старажытнаегіпецкая |
Пол | жанчына |
Дзеці | Шу, Тэфнут |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іўсасе́т (літаральна «вялікая, што ўзышла») — старажытнаегіпецкая першасная багіня, «бабуля» астатніх багоў.
Іўсасет атаесамлялася з пачаткам сусвету, першаснай вадкасцю. На выявах малявалася як жанчына ў вянцы з рогамі. Сімвалам Іўсасет з'яўлялася акацыя, што лічылася дрэвам жыцця.
Згодна міфам, Іўсасет нарадзіла Шу і Тэфнут.
Асобных храмаў для яе не будавалі.