АКСМ-221
АКСМ-221 | |
---|---|
![]() | |
Вырабнік | Белкамунмаш |
Праект, г. | 2002—2003 |
Выпуск, гг. | 2003—2010 |
Макс. хуткасць, км/г | 60 |
Салон | |
Колькасць дзвярэй | 3 |
Формула дзвярэй | 2-2-2 |
Рухавік | |
Вырабнік ЭА | Дынама |
АКСМ-221 — двухвосевы нізкападлогавы тралейбус. З’яўляецца сумеснай распрацоўкай ВА «Белкамунмаш» і прадпрыемства АМАЗ. МАЗ пастаўляў цалкам сабраны кузаў з шасі, а на «Белкамунмашы» ўсталёўвалі электраабсталяванне, уніфікаванае з мадэллю АКСМ-201. Першы АКСМ-221 выпушчаны ў сакавіку 2003 года.
Тралейбус створаны на базе аўтобуса МАЗ-103, таму большасць вузлоў у тралейбуса і аўтобуса ўзаемазаменныя[1]. Электраабсталяванне АКСМ-221 уніфікавана з АКСМ-201. Мадэль мае тырыстарна-імпульсную сістэму кіравання цягавым электрарухавіком. Маецца інфармацыйнае табло і моўны аўтаінфарматар[1].
У 2003—2004 гадах былі выраблены 43 тралейбусы. У 2010 годзе вытворчасць мадэлі была адноўленая. Усе тралейбусы выкарыстоўваюцца ў Мінску[2].
Зноскі
- ↑ а б БелКоммунМаш :: Продукция :: Троллейбус модели 221 (руск.)
- ↑ Троллейбус АКСМ-221 Архівавана 11 мая 2009. bytrans.net (руск.)
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме АКСМ-221
- АКСМ-221 у Мінску (вул. Пляханава)
- АКСМ-221 у Мінску (вул. Машынабудаўнікоў)