Аберацыя святла
Абера́цыя святла́ — змена напрамку распаўсюджвання святла (выпраменьвання) пры пераходзе з адной сістэмы адліку да іншай[1].
У астраноміі
Аберацыя святла ў астраноміі — змена бачнага становішча свяціла на нябеснай сферы, абумоўленая канечнай скорасцю святла і ўзаемным перамяшчэннем крыніцы святла і назіральніка пры руху Зямлі ў прасторы[2][3].
Адрозніваюць векавую аберацыю святла, выкліканую рухам Сонечнай сістэмы ў Галактыцы, гадавую — абарачэннем Зямлі вакол Сонца, сутачную — уласным вярчэннем Зямлі. Яна выклікае перамяшчэнне відарыса свяціла па эліпсе, вялікая вось якога паралельна плоскасці экліптыкі і роўная прыблізна 20",5[2].
Аберацыя святла адкрыта ў 1725 годзе англійскім астраномам Дж. Брэдлі[3].
Зноскі
- ↑ Физическая энциклопедия 1988.
- ↑ а б БелЭн 1996.
- ↑ а б КСФТ 1979.
Літаратура
- Аберацыя святла // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 21. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Болсун А. И. Аберра́ция све́та // Краткий словарь физических терминов (руск.) / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 13. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)
- Физическая энциклопедия. В 5 т. Т. 1: Ааронова — Бома эффект — Длинные линии (руск.) / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Советская энциклопедия, 1988. — С. 10. — 707 с. — 100 000 экз.
- Аберрация света // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Наумчик В. Н. Аберра́ция све́та // Физика: словарь-справочник для школьников (руск.) / В. Н. Наумчик, Э. М. Шпилевский. — Мн.: Новое знание, 2010. — С. 6. — 592 с. — 3 010 экз. — ISBN 978-985-475-397-3. (руск.)
Спасылкі
- Аберрация света // Астронет (руск.) (Праверана 27 чэрвеня 2023)
Аберацыя святла на Вікісховішчы |