Абрахам Белай — эфіопскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.
Займаў пасаду старшыні савета дырэктараў Эфіопскага агенцтва па камунікацыях, кампаніі Ethiopian Electric Power, металургічнай і інжынернай карпарацыі, Агенцтва навін Эфіопіі і Універсітэта Амбо[3]. У лютым 2020 года прызначаны на пасаду міністра тэхналогій і інавацый[2]. Па сумяшчальніцтве ўзначальваў аддзяленне Партыі росквіту ў штаце Тыграй (да 5 мая 2021)[4]. Затым узначаліў Пераходны ўрад Тыграя, змяніў на гэтай пасадзе Мулу Нега. 6 кастрычніка 2021 года па сумяшчальніцтве на замену Кенеа Ядэта прызначаны міністрам абароны[5][3].