Аб’яднаныя сілы абароны Дарфура
Аб’яднаныя сілы абароны Дарфура | |
---|---|
Лідары | Міні Мінаві |
Актыўная ў | Дарфур |
Удзел у канфліктах | Канфлікт у Судане (з 2023) |
Аб’яднаныя сілы абароны Дарфура (АСАД) — кааліцыя дарфурскіх груповак, створаная для абароны цывільнага насельніцтва падчас Суданскага канфлікту 2023 года. Фракцыя заяўлена як нейтральная і міратворчая[1][2].
Гісторыя
Кааліцыя сфармавана 27 красавіка 2023 года. У яе склад увайшлі чатыры групоўкі: Рух за справядлівасць і роўнасць, Суданскі альянс, Аб’яднанне сіл вызвалення Судана і адна фракцыя ВРС. Падчас Дарфурскай вайны дадзеныя арганізацыі выступалі супраць афіцыйнага Хартума, але ў 2020 годзе ў рамках Джубінскага пагаднення прыпынілі антыўрадавую дзейнасць[3].
Альянс узначаліў губернатар Дарфура і былы ўдзельнік паўстанцкага руху Міні Мінаві[1].
Кіраўніцтва АСАД заяўляла, што жадае выступіць пасярэднікам ва ўсталяванні міру паміж прыхільнікамі генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала[4][5]. У той жа час кааліцыя заклікала жыхароў Дарфура ўзяцца за зброю ў мэтах самаабароны[6]. Адначасна падраздзяленні АСАД займаліся суправаджэннем і дастаўкай гуманітарнай дапамогі ў рэгіён[7].
27 лістапада групоўкі АСАД дасягнулі пагаднення з баевікамі Абдэлазіза аль-Нура аб абароне грамадзянскага насельніцтва ў Эль-Фашыры ад нападаў САП[8].
Сутыкненні з САП
2023
- 23[9] альбо 24 мая[10] байцы САП зладзілі засаду на канвой АСАД у суправаджэнні ўрадавых вайскоўцаў пад Эль-Генейнай у Заходнім Дарфуры. Чатыры чалавекі былі забіты, 17 паранены, 3 трапілі ў палон.
- 3 ліпеня на захад ад Аль-Абейда адбыўся напад САП на калону групоўкі, якая накіроўвалася ў Эль-Фашыр для дастаўкі гаручага[11].
- У канцы верасня распаўсюдзіліся чуткі, што прыхільнікі Дагала рыхтуюцца атакаваць гуманітарную калону Аб’яднаных сіл на шляху з Порт-Судана ў Эль-Фашыр. Нібыта разам з дапамогай жыхарам апалчэнцамі перавозілася таксама ваенная тэхніка для 6-й пяхотнай дывізіі ў Дарфуры. Інфармацыя аб верагоднасці ўзброенага здарэння стала распаўсюджвацца пасля таго, як атрады САП былі заўважаны на ўездзе ў Эль-Фашыр[12].
- 24 кастрычніка трое байцоў Аб’яднаных сіл абароны Дарфура былі забітыя ў выніку нападу войск САП на іх базу ў Ньяле[13].
- 6 лістапада маёр Бабакір Муса, палявы камандзір ВРС Міні Мінаві (частка Аб’яднаных сіл абароны Дарфура), быў забіты атрадам САП пад Эль-Фашырам[14].
2024
- 1 кастрычніка, паводле САП, імі забіты 450 байцоў АСАД каля н. п. Мелха, Паўночны Дарфур. Самі апалчэнцы абверглі гэтыя заявы[15].
- 2 кастрычніка Аб’яднаныя сілы абароны Дарфуры захапілі базу мяцежнікаў Бір-Маза[16][17].
- 8 кастрычніка: Аб’яднаныя сілы абароны Дарфура абвінавацілі войскі Дагала ў пакаранні смерцю двух байцоў, захопленых у палон у Паўночным Дарфуры[18].
- 30 лістапада: атрады АСАД заявілі, што разграмілі калону забеспячэння САП каля Ньялы. Было забіта да 30 байцоў Дагала, знішчаны 8 транспартных сродкаў. Трафеямі апалчэнцаў сталі дзевяць беспілотнікаў, вырабленых кампаніяй, зарэгістраванай у Чэхіі. Байцы сцвярджалі, што калона прыбыла з Чада[19].
- 21[20]—22[21] снежня: баі за Аль-Зур (Паўночны Дарфур).
2025
- 1 студзеня: АСАД заявілі, што забілі 462 байцоў САП у няўдалай атацы на Аль-Малху (Паўночны Дарфур). Акрамя таго, былі знішчаны тры транспартныя сродкі[22].
- 5 студзеня: УСС і АСАД заявілі, што адбілі атаку праціўніка на Эль-Фашыр з усходу і паўднёвага ўсходу горада. Байцы АСАД таксама перахапілі канвой са зброяй, паланіўшы невядомую колькасць грамадзян Лівіі[23].
- 14 студзеня: АСАД заявілі пра забойства сотняў байцоў САП, знішчэнне 262 транспартных сродкаў і захоп 21 байца і 67 транспартных сродкаў падчас сутыкненняў у Аль-Малха і Халафе ў Паўночным Дарфуры[24].
- 15 студзння: па меншай меры 120 чалавек загінулі ў выніку нападу паўстанцаў на грамадзянскі канвой, які суправаджаўся ВРС і Аб’яднаннем сіл вызвалення Судана, недалёка ад Кабкабіі (Паўночны Дарфур)[25].
- 24 студзеня: УСС і АСАД адбілі атаку праціўніка на Эль-Фашыр. Паводле заявы групоўкі, было забіта больш за 400 баевікоў Дагала і знішчына больш за 25 транспартных сродкаў[26].
Раскол
16 лістапада 2024 года Рух за справядлівасць і роўнасць і атрады ВРС Мінаві адмовіліся захоўваць далей нейтралітэт, афіцыйна падтрымаўшы войскі Бурхана. Паводле пункту гледжання груповак, САП імкнецца толькі «фрагментаваць і падзяліць краіну ў партнёрстве з замежнымі апалчэнцамі і наймітамі»[27][28]. Іншыя члены АСАД на наступны дзень паведамілі, што апынуліся заспетымі знянацку рашэннем партнёраў. Як заяўлена, астатнія члены кааліцыі «будуць працягваць працаваць разам, каб абараніць грамадзянскае насельніцтва і забяспечыць задавальненне асноўных патрэбаў народа Дарфура»[29].
Крытыка
Аб’яднаныя сілы крытыкавалі за некампетэнтнасць у забеспячэнні бяспекі грамадзянскага насельніцтва Дарфура[30]. У прыватнасці, яны абвінавачваліся ў несвоечасовым прыбыцці да местаў нападаў на мірных жыхароў[31]. У некаторых выпадках байцы фракцыі наогул не з’яўляліся. Па словах маёра Ахмеда Хусейна Мустафы, кіраўніка камітэта па сродках масавай інфармацыі кааліцыі, абмежаваныя магчымасці і слабая матэрыяльна-тэхнічная база не дазваляюць АСАД у поўнай меры арганізаваць абарону цывільных грамадзян[30].
Гл. таксама
Крыніцы
- ↑ а б Lisa. Reports about RSF expanding combat scope in Darfur (англ.) . Dabanga Radio TV Online (29 верасня 2023). Праверана 30 верасня 2023.
- ↑ Camille. Heavy gunfire in North Darfur capital (англ.) . Dabanga Radio TV Online (23 мая 2023). Праверана 30 верасня 2023.
- ↑ SudanTribune. Minnawi warns against plans to attack Darfur joint force (англ.) . Sudan Tribune (10 верасня 2023). Праверана 30 верасня 2023.
- ↑ Kazemi, Elham. Fact Sheet: Conflict Surges in Sudan (англ.) . ACLED (28 красавіка 2023). Праверана 30 верасня 2023.
- ↑ SudanTribune. Minnawi withdraws troops from Khartoum to North Darfur (англ.) . Sudan Tribune (9 мая 2023). Праверана 30 верасня 2023.
- ↑ Nashed, Mat. Sudan war: What does Minnawi’s call to arms mean for Darfur? (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 30 верасня 2023.
- ↑ Sarah. Rebel forces arrive in South Darfur to protect people trapped in Nyala (англ.) . Dabanga Radio TV Online (29 жніўня 2023). Праверана 30 верасня 2023.
- ↑ Darfur holdout groups arrive in El-Fasher to protect civilians from RSF attacks (англ.) . Sudan Tribune (27 лістапада 2023). Праверана 28 лістапада 2023.
- ↑ SudanTribune. Rapid Support Forces ambush peace groups in West Darfur (англ.) . Sudan Tribune (24 мая 2023). Праверана 30 верасня 2023.
- ↑ SudanTribune. Rapid Support Forces ambush peace groups in West Darfur (англ.)(недаступная спасылка). Sudan Tribune (24 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2023. Праверана 29 мая 2023.
- ↑ SudanTribune. Darfur joint force, RSF clash outside the capital of North Darfur (англ.) . Sudan Tribune (4 ліпеня 2023). Праверана 7 ліпеня 2023.(недаступная спасылка)
- ↑ "Sudan: Reports About RSF Expanding Combat Scope in Darfur". Dabanga(англ.). 2023-09-29. Праверана 2023-10-01.
- ↑ RSF kill three combattants of peace groups in South Darfur’s capital (англ.) . Sudan Tribune (24 кастрычніка 2023). Праверана 30 October 2023.
- ↑ Minawi’s field commander slain in suspected RSF ambush in North Darfur (англ.) . Sudan Tribune (6 лістапада 2023). Праверана 8 November 2023.
- ↑ RSF, Joint Force clash in North Darfur, both sides claim victory(нявызн.). Sudan Tribune (1 кастрычніка 2024). Праверана 2 October 2024.
- ↑ North Darfur: Joint force seizes ‘strategic areas’, Zaghawa and Arab leaders sign accord(нявызн.). Radio Dabanga (2 кастрычніка 2024). Праверана 3 October 2024.
- ↑ Joint Force captures key RSF base in North Darfur(нявызн.). Sudan Tribune (2 кастрычніка 2024). Праверана 3 October 2024.
- ↑ Joint Force accuses RSF of executing prisoners in North Darfur(нявызн.). Sudan Tribune (8 кастрычніка 2024). Праверана 9 October 2024.
- ↑ Sudan’s Joint Force seizes drones, destroys RSF convoy from Chad . Sudan Tribune (1 снежня 2024).
- ↑ Darfur Joint Force claims control of key RSF base in al-Zurq . Sudan Tribune (21 снежня 2024). Праверана 22 December 2024.
- ↑ RSF claims recapture of key base in Zurg . Sudan Tribune (22 снежня 2024). Праверана 23 December 2024.
- ↑ Joint Darfur Force heavily ambushes RSF in North Darfur . Sudan Tribune.
- ↑ Fighting resumes in El Fasher, weapons convoy intercepted . Sudan Tribune (5 студзеня 2025).
- ↑ "Joint Force thwarts RSF attack in Darfur". Sudan Tribune. 2025-01-14.
- ↑ "North Darfur: RSF attack on convoy kills scores of civilians". Sudan Tribune. 2025-01-17.
- ↑ Sudanese troops, allied groups repel RSF attack on El Fasher . Sudan Tribune (24 студзеня 2025).
- ↑ SudanTribune. Key Darfur groups join Sudanese army in its war against RSF paramilitary forces (англ.) . Sudan Tribune (16 лістапада 2023). Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ Bergman, Andrew. Darfur armed movements renounce neutrality in Sudan war (англ.) . Dabanga Radio TV Online (17 лістапада 2023). Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ SudanTribune. Three Darfur groups uphold neutrality in Sudan conflict (англ.) . Sudan Tribune (18 лістапада 2023). Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ а б SudanTribune. Challenges mount for Darfur Joint Force after failure to protect civilians (англ.) . Sudan Tribune (20 жніўня 2023). Праверана 30 верасня 2023.
- ↑ Lisa. Sudan war: Outcry over South Darfur Nyala ‘massacre’ (англ.) . Dabanga Radio TV Online (30 жніўня 2023). Праверана 30 верасня 2023.