Аганья
Вёска
Аганья
чамор. Hagåtña
| ||||||||||||||||||||||||
Аганья[1] (англ. і ісп. Agaña /əˈɡɑːnjə/, сучасная назва — Хагатна чамор. Hagåtña [həˈɡɑtɲə][2]) — другая па велічыні вёска, сталіца Гуама.
Гісторыя
Першыя паселішчы чамора на гэтым месцы з'явіліся каля 500 года нашай эры. У 1668 годзе іспанцамі было заснавана паселішча і пабудаваная першая каталіцкая царква на востраве. У 1898 годзе пасля іспана-амерыканскай вайны Філіпіны і Гуам адышлі да амерыканцаў.
У 1940 годзе насельніцтва ўзрасло прыблізна да 10 тысяч жыхароў, што тады складала каля паловы колькасці ўсяго вострава.
8 снежня 1941 Гуам быў акупаваны японскімі захопнікамі. Пры вызваленні Гуама ў 1944 годзе Аганья моцна пацярпела ад амерыканскіх ваенных бамбардзіровак. Мноства жыхароў пакінула паселішча і перасялілася ў іншыя часткі вострава.
Эканоміка
Аснову эканомікі вёскі, як і ўсяго вострава, складае турызм, прычым каля 90% турыстаў складаюць японцы. Будаўніцтва гатэляў і месцаў адпачынку згубна ўплывае на прыроду заліва, на беразе якога размяшчаецца Яганья.
Таксама ў сталіцу паступаюць адлічэнні за амерыканскую базу, якая займае прыкладна 30% тэрыторыі Гуама.
Насельніцтва
|
Гарады-пабрацімы
- Malolos[d], Філіпіны
- Гвадалахара, Мексіка
- Кесан-Сіці, Філіпіны (2000)[6]
- Рыга, Латвія
Крыніцы
- ↑ Аганья ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.5. Мн., 1997, С.512, артыкул Гуам, таксама карта Гуама
- ↑ Вымаўленне на сайце chamorro.com(недаступная спасылка)
- ↑ https://webcache.googleusercontent.com/search?q=cache:RO9lyRIHpnAJ:https://www.census.gov/newsroom/press-releases/2021/2020-census-guam.html&cd=10&hl=uk&ct=clnk&gl=ua
- ↑ а б https://www.citypopulation.de/Guam.html
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 16 сакавіка 2022.
- ↑ https://web.archive.org/web/20171001010801/http://quezoncity.gov.ph/index.php/quezon-city-business-district/350-sister-cities
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аганья
- Віртуальная Аганья Архівавана 29 ліпеня 2005.