Адміністрацыйны падзел Ліхтэнштэйна

Княства Ліхтэнштэйн ў адміністрацыйным дачыненні падзелена на 11 суполак (ням.: Gemeinde(n)). Суполкі галоўным чынам складаюцца з аднаго горада. Пяць суполак знаходзяцца ў межах выбарчай акругі Ніжні Ліхтэнштэйн, астатнія шэсць адносяцца да Верхняга Ліхтэнштэйна.
Анклавы і эксклавы
Нягледзячы на свой маленькі памер, суполкі маюць вельмі мудрагелістыя формы. Сем суполак, дадаткова да асноўнай тэрыторыі, маюць як мінімум адзін эксклаў.
- Бальцэрс: 2 эксклавы
- Эшэн: 2 эксклавы
- Гампрын: 1 эксклаў
- Планкен: 3 эксклавы, 1 анклаў
- Шан: 4 эксклавы, 2 анклавы
- Трызенберг: 1 эксклаў
- Вадуц: 5 эксклаваў
Суполкі
Герб | Паштовы індэкс и назва суполкі | Нямецкая назва | Насельніцтва, чал. (31.12.2005) |
Плошча, км² |
Населеныя пункты |
---|---|---|---|---|---|
Ніжні Ліхтэнштэйн | |||||
![]() |
9487 Гампрын | Gamprin | 1436 | 6.1 | Гампрын Бендэрн |
![]() |
9493 Маўрэн | Mauren | 3649 | 7.5 | Маўрэн Шанвальд |
![]() |
9491 Ругель | Ruggell | 1925 | 7.4 | Ругель |
![]() |
9488 Шэленберг | Schellenberg | 974 | 3.5 | Шэленберг |
![]() |
9492 Эшэн | Eschen | 4076 | 10.3 | Эшэн Нэндэльн |
Верхні Ліхтэнштэйн | |||||
![]() |
9496 Бальцэрс | Balzers | 4436 | 19.6 | Бальцэрс Мэльс |
![]() |
9490 Вадуц | Vaduz | 5047 | 17.3 | Вадуц |
![]() |
9498 Планкен | Planken | 366 | 5.3 | Планкен |
![]() |
9495 Трызен | Triesen | 4643 | 26.4 | Трызен |
![]() |
9497 Трызенберг | Triesenberg | 2542 | 29.8 | Трызенберг, Мазеша, Сілум, Гафлай, Штэг |
![]() |
9494 Шан | Schaan | 5811 | 26.8 | Шан |
![]() |
Ліхтэнштэйн | Liechtenstein | 34905 | 160,0 |