Адольф Тыдэманд
Адольф Тыдэманд | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 жніўня 1814[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 жніўня 1876[4][1][…] (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Christen Tidemand[d] |
Жонка | Claudine Marie Birgitte Tidemand[d][5] |
Род дзейнасці | мастак, genre painter, history painter |
Жанр | Norwegian romantic nationalism[d] |
Вучоба |
|
Мастацкі кірунак | рамантычны нацыяналізм |
Уплыў | Johan Ludwig Lund[d][6] і Theodor Hildebrandt[d][6] |
Уплыў на | Peter Eskilsson[d] і Theodor Spångberg[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адольф Тыдэманд (нарв. Adolph Tidemand; 14 жніўня 1814, Мандал — 25 жніўня 1876, Осла) — нарвежскі мастак, прадстаўнік рамантызму і рэалізму ў жывапісе.
Біяграфія
А. Тыдэманд нарадзіўся ў сям’і мытніка. Вучыўся маляванню спачатку ў прыватнага настаўніка, затым у Осла і ў Капенгагене (1832-37). З 1833 г. наведваў Каралеўскую акадэмію мастацтваў у Капенгагене. У 1835 г. арганізуе сваю першую выставу ў сценах Акадэміі. У 1837-41 гадах працягвае навучанне ў Дзюсельдорфе. Работы, створаныя ў канцы 1830-х — пачатку 1840-х гадоў, паступова заваёўваюць яму прызнанне як майстру жывапісу ў Германіі, Даніі, Швецыі і Нарвегіі.
У 1841 годзе А. Тыдэманд, разам з братам Эмілем, з’яжджае ў Італію, удасканальваць свой мастацкі стыль. 1842-45 гады ён праводзіць у вандроўках па Нарвегіі, падчас якіх піша некалькі палотнаў. У 1845 годзе Тыдэманд жэніцца з Клаўдзіяй Егер і, разам з жонкай, з’язджае ў Дзюсельдорф. У 1850-я гады мастак атрымлівае мноства заказаў, у тым ліку і ад караля Швецыі і Нарвегіі Оскара II (серыя «Сялянская жыццё» для замка Оскарсхал, 1852 год). У 1867 годзе мастак удзельнічае ў Сусветнай выставе ў Парыжы. З 1869 года — ганаровы прафесар мастацтваў Дзюсельдорфскай акадэміі.
А. Тыдэманд вядомы як мастак-рэаліст, які не баяўся ставіць у сваіх працах вострыя сацыяльна-крытычныя пытанні. Таксама аўтар палотнаў, прысвечаных гістарычнай тэматыцы, пейзажам, майстар партрэта. Больш за 100 карцін, напісаных А. Тыдэмандам, захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Осла.
Зноскі
- ↑ а б Adolph Tidemand
- ↑ Adolphe Tidemand // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ Adolph Tidemand
- ↑ Norsk biografisk leksikon — Kunnskapsforlaget. — ISSN 2464-1502
- ↑ а б в г Norsk kunstnerleksikon — (untranslated).