Адыгейск (руск.: Адыгейск) — горад (з 1976) у Расіі, у Адыгеі. Насельніцтва 12,3 тыс. чал. (2007). Заснаваны ў 1969 годзе. Размешчаны ў Перадкаўказзі, на беразе Краснадарскага вадасховішча, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Псекупс на лініі Краснадар — Гарачы Ключ, за 85 км на паўднёвы ўсход ад Майкопа, за 15 км ад Краснадара. Горад быў пабудаваны для пражывання жыхароў аулаў і хутароў, затопленых пры будаўніцтве Краснадарскага вадасховішча. Значная частка насельніцтва працуе ў Краснадары.