Азабензол
Азабензол C6H5N=NC6H5 — найпрасцейшае араматычнае азазлучэнне. Малекулярная маса 182,22, аранжава-чырвоныя крышталі, устойлівы транс-ізамер, тэмпература плаўлення 68 °C. Нерастваральны ў вадзе, раствараецца ў арганічных растваральніках. Атрымліваюць аднаўленнем нітрабензолу. Вытворныя азабензолу — азафарбавальнікі і змягчальнікі для гумы.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).