Азершчынскі сельсавет

Азершчынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Рэчыцкі раён
Уключае 4 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Азершчына
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2019) 4 323
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Азе́ршчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Азершчына.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Рэчыцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Унорыцкага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 9 сакавіка 1982 года скасаваны пасёлак Барэц[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4696 чалавек[2], з іх 89,9 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 1,4 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 4323 чалавекі[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 сакавіка 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.