Азёрскі сельсавет (Гродзенскі раён)

Азёрскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гродзенскі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Азёры
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 3 037
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Азё́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Азёры.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Скідзельскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Азёры. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Стралецкага сельсавета[1]. 16 снежня 1955 года статус Азёраў паніжаны да вёскі. З 25 снежня 1962 года ў Гродзенскім раёне. У 1965 годзе на тэрыторыі сельсавета ўтворана вёска Светлая[2]. 11 лютага 1972 года скасавана вёска Камчатка (злілася з вёскай Азёры)[3]. 29 верасня 1972 года ў склад Наварудскага сельсавета перададзены вёскі Дубінка, Маркішы і Саламянка[4]. 22 верасня 1975 года да сельсавета далучана частка скасаванага Жытамлянскага сельсавета (вёскі Губінка, Канявічы, Пруды, Пыра)[5]. У 1986 годзе скасаваны вёска Светлая і хутар Дунаеўка[6]. 16 сакавіка 1987 года скасаваны хутары Крушнікі і Шкленск[7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3453 чалавекі[8], з іх 81,2 % — беларусы, 9,4 % — палякі, 7,1 % — рускія, 0,5 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года — 3037 чалавек[10].

Крыніцы

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 мая і 23 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 31 (1369).
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 верасня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 33 (1479).
  6. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).
  7. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.