Акрафобія
Акрафо́бія — неадчэпны страх вышыні. Назва паходзіць ад стар.-грэч.: ἄκρος («верхні») і φόβος («страх»).
Пры знаходжанні на вышыні ў чалавека, які пакутуе на акрафобію назіраецца млоснасць і галавакружэнне.
Галавакружэнне на вялікай вышыні з'яўляецца звычайнай фізіялагічнай рэакцыяй[1]. У акрафобаў яно развіваецца ў фобію і ўзнікае страх нават невялікай вышыні і пры адсутнасці рызыкі падзення.
Акрафобія адносіцца да катэгорыі фобій, якія звязаны з дыскамфортам прасторы і руху[2]. Яна мае агульныя з гэтай катэгорыяй метады лячэння.
Зноскі
- ↑ Галавакружэнне пры псіхавегетатыўных сіндромах . Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2012. Праверана 15 ліпеня 2015.
- ↑ Акрафобія . Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2012. Праверана 15 ліпеня 2015.
Спасылкі
- Акрафобія . Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2012. Праверана 15 ліпеня 2015.
- Галавакружэнне пры псіхавегетатыўных сіндромах . Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2012. Праверана 15 ліпеня 2015.