Аксі

Аксі?
Характарыстыкі
Плошча
  • 0,59 км²
Насельніцтва
  • 0 чал.
Размяшчэнне
59°35′59″ пн. ш. 25°05′23″ у. д.HGЯO
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аксі (эст.: Aksi) — эстонскі востраў у паўночнай частцы Фінскага заліва. Адносіцца да воласці Віймсі ў павеце Хар’юмаа. Знаходзіцца за 2,2 км на паўднёвы ўсход ад вострава Пранглі, з-за чаго яго часам называюць малым Пранглі. Разам з бліжэйшымі астравамі Пранглі і Керы ўтварае архіпелаг.

Плошча паверхні — 0,59 км², у папярочніку даўжыня складае 3 км і шырыня 500 м. Паўночны ўскраек вострава камяністы, а паўднёвы — пясчаны, на якім растуць ядловец і бярозы. Востраў пакрыты дрэвамі, лугамі і забалочанымі азёрамі. У стаялай вадзе расце шмат раслін віду Persicaria amphibia. Пясчаны прыбярэжны пляж маляўнічы і пакрыты галькай і выдмамі.

У цяперашні час Аксі аб’яўлены птушыным запаведнікам, з’яўляецца часткай ландшафтнага запаведніка Пранглі і ўключаны ў праграму ад 2000 года па захаванні прыроднага ландшафту і відаў дзікай прыроды.