Акуша
Сяло
Акуша
|
Акуша (дарг.: Ахъуша, руск.: Акуша́) — сяло ў Дагестане, адміністрацыйны цэнтр Акушынскага раёна і аднайменнага сельсавета. Размешчана за 133 км на паўднёвы захад ад Махачкалы на рацэ Акуша (прыток Казікумухскага Койсу) у Нагорным Дагестане на вышыні 2000 м. Сяло ўпершыню згадваецца ў хроніках VI стагоддзя. Было цэнтрам канфедэрацыі Акуша-Дарго. У вёсцы — 4 школы і 1 мячэць.
Зноскі
- ↑ 1.5. Численность населения городских округов, муниципальных районов, муниципальных округов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктов Республики Дагестан. Итоги Всероссийской переписи населения 2020 года (на 1 октября 2021 года) . Праверана 25 чэрвеня 2024.